навіны

Пенсіянер у Пінску збіў дзвюх дзяўчынак і трапіў у яшчэ два ДТЗ, пакуль бег з месца здарэння

Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
У Пінску 74-гадовы кіроўца наехаў на дзвюх 15-гадовых дзяўчынак-пешаходаў на пешаходным пераходзе. Пасля гэтага ён хаваўся з месца здарэння і разбіў дзве машыны, паведамляе тэлеграм-канал УУС Берасцейшчыны «КРЕПОСТЬ».
Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
Дзяўчынкі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя. Чалавек, які заўважыў здарэнне на пешаходным пераходзе, праcачыў за пенсіянерам і дапамог яго знайсці міліцыі.
«Варта адзначыць, што мужчына, хаваючыся з месца здарэння, паблізу дому №14 па вуліцы Ільіна здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем “Nissan”, які спыніўся, пад кіраваннем 31-гадовай пінчанкі, пасля чаго ўцёк і паблізу дому №10 па вуліцы Ільіна сутыкнуўся з “Renault” пад кіраваннем 35-гадовага кіроўцы», – піша «КРЕПОСТЬ».
Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
Аўто, якое пацярпела падчас ДТЗ. (Фота: «КРЕПОСТЬ» / Telegram)
УУС Берасцейскага аблвыканкаму нагадвае, што чалавек, які здзейсніў ДТЗ і ўцёк тым самым ідзе на яшчэ адно злачынства.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10