навіны

Перамовы пра Беларусь павінны быць з удзелам беларусаў – Ціханоўская на саміце ў Вялікай Брытаніі

Святлана Ціханоўская (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Ціханоўская на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з кіраўнікамі 46 іншых краінаў.

Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Вялікай Брытаніі і бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці разам з кіраўнікамі 46 іншых краінаў. Там яна кажа пра новыя абмежаванні на мяжы і перамовы пра будучыню Беларусі.
Святлана Ціханоўская (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Першае пытанне, якое ўздымала Святлана Ціханоўская – гэта палітвязні. Абмяркоўваліся крокі па іх вызваленні, а таксама лідарка дэмсілаў заклікала ўрады падтрымаць нядаўна створаны гуманітарны фонд.


,,

«Другое – я казала, што нельга дапусціць жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай. Я падняла пытанне закрыцця мяжы для беларускіх аўтамабіляў краінамі Еўразвязу. Гэтае рашэнне неабходна перагледзець ці зрабіць выключэнне», – падкрэсліла яна.


Трэцім пунктам быў заклік падтрымаць еўрапейскую будучыню Беларусі. А чацвертым – дапамога беларусам у выгнанні, асабліва ў пытаннях легалізацыі, бо рэжым пазбавіў беларусаў дакументаў і пашпартоў.


,,

«Пятае – не дазволіць Расеі праглынуць Беларусь. Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна выцягнуць нашу краіну з вайны. Я казала, што любыя перамовы пра Беларусь павінны быць з удзелам беларусаў», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.


Яна прыехала на саміт па запрашэнні прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармэра. Там прымаюць удзел кіраўнікі еўрапейскіх краінаў, кіраўнікі ЕЗ, АБСЕ, Савету Еўропы і NATO. Сярод удзельнікаў і Уладзімір Зяленскі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10