навіны

Забарона не супраць беларускіх грамадзян – МЗС Літвы пра абмежаванні на ўезд аўтаў з Беларусі

Пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы. (Фота: INTS KALNINS / Reuters / Forum)
Пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы. (Фота: INTS KALNINS / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Літва прыслухоўваецца да заклапочанасці беларускіх дэмсілаў у гэтым пытанні, кажа МЗС.

Забарона на ўезд у Літву з 18 ліпеня легкавых аўтамабіляў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, не азначае санкцый супраць беларусаў, паведамляе МЗС Літвы ў адказе на запыт «Белсату». Таксама там кажуць, што знаходзяцца ў кантакце з беларускай дэмсіламі Беларусі па гэтым пытанні.
Пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы. (Фота: INTS KALNINS / Reuters / Forum)
Пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы. (Фота: INTS KALNINS / Reuters / Forum)
«Гэтая забарона накіраваная не супраць беларускіх грамадзян або іх паездак у ЕЗ, а супраць беларускага рэжыму і яго магчымасці атрымліваць прыбытак ад магчымага продажу або выкарыстання аўтамабіляў. Да 16 жніўня кіроўцы на легкавых аўтамабілях з беларускай рэгістрацыяй змогуць перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, калі кіроўца з’яўляецца ўласнікам транспартнага сродку і мае від на жыхарства ў Літве ці дзейную візу», – піша МЗС Літвы.
Ведамства падкрэслівае, што такім чынам выконвае 8-ы пакет санкцый ЕЗ супраць беларускага рэжыму за сітуацыю ў краіне і суагрэсію супраць Украіны.
Акрамя таго, у пытанні абмежаванняў для легкавых аўто, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, Літва знаходзіцца ў пастаяннай каардынацыі з Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй і Фінляндыяй. Ужо адбылася дзве каардынацыйныя нарады, паведамляе МЗС Літвы.


,,

«У цяперашні час ацэньваецца мноства абставінаў і розных варыянтаў практычнай рэалізацыі. Прадугледжаны некаторыя спосабы ўжывання рэгламенту [ЕЗ аб санкцыях. – Заўв. рэд.], якія ў дакладнасці ўлічваюць наступствы і практычныя аспекты ўжывання рэгламенту», – паведамляе МЗС Літвы.


Старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары «Белсату» адзначыў, што краіны будуць каардынаваць абмежаванні.
«Наша задача зрабіць так, каб яны схіліліся да пазіцыі Польшчы [туды беларусы-уласнікі легкавых машын з беларускімі нумарамі могуць заехаць – Заўв. рэд.], а не да пазіцыі Латвіі і Эстоніі [краіны зусім забаранілі ўезд легкавікоў з беларускімі нумарамі – Заўв. рэд.]», – сказаў Франак Вячорка.
На пытанне, ці паўплывала ўзаемадзеянне з дэмсіламі Беларусі на рашэнне Літвы МЗС краіны адказаў наступнае:


,,

«Літва знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускай апазіцыяй і прыслухоўваецца да яе заклапочанасці».


Літва з 18 ліпеня забараніла легкавым аўтамабілям, якія зарэгістраваныя ў Беларусі ўезд на сваю тэрыторыю. Пры гэтым не важна, якое грамадзянства ў кіроўцы або ўладальніка машыны. Аднак зробленая адтэрміноўка – да 16 жніўня яшчэ можна ездзіць.
Латвія з 16 ліпеня і Эстонія з 17 ліпеня таксама забаранілі ўезд без адтэрміновак. Польшча з 9 ліпеня дазваляе ўязджаць толькі калі ў машыне знаходзіцца яе ўладальнік.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10