навіны

Беларуса не выпусцілі ў Беларусь з Літвы і могуць канфіскаваць аўта

Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына быў п’яны.

Літоўскія памежнікі не далі беларусу вярнуцца дадому праз прапускны пункт «Мядзінінкай» праз тое, што ён ехаў за стырном пʼяны. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.
Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
У чацвер уначы працаўнікі Віленскай памежнай службы заўважылі «Renault Megane Scenic», зарэгістраваны ў Беларусі. Ім кіраваў 24-гадовы грамадзянін Беларусі.
«Мужчына паказаў памежнікам свае дакументы і дакументы на машыну, яны былі ў поўным парадку, але працаўнікі западозрылі, што замежнік пʼяны. Ад кіроўцы пахла алкаголем, ён з цяжкасцю арыентаваўся на мясцовасці і невыразна казаў», – піша Дзяржаўная памежная служба Літвы.
Пасля таго як беларус прайшоў тэст на алкаголь, аказалася, што ў паветры, якое ён выдыхнуў, 2,2 праміле алкаголю. Другі раз алкатэстар паказаў 2,16 праміле.
Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
Прапускны пункт «Мядзінінкай». (Фота: vsat.lrv.lt)
«Пʼяны замежнік і ягоны аўтамабіль былі перададзеныя прыбылым паліцыянтам, якія правядуць працэсуальныя дзеянні. У Літве кіраванне ў нецвярозым стане з сярэдняю ступенню апʼянення караецца штрафам, часовым пазбаўленнем спецыяльнага права на кіраванне транспартавым сродкам і канфіскацыяй аўтамабіля», – рэзюмуе Дзяржаўная памежная служба Літвы.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10