навіны

Музей у Пецярбурзе абвінавацілі ў прапагандзе нацызму праз карціну беларускага мастака

Карціна Сяргея Грыневіча «Фестываль». (Фота: lentachold / Telegram)
Карціна Сяргея Грыневіча «Фестываль». (Фота: lentachold / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прэтэнзіі расейскіх сілавікоў выклікала карціна з надпісам «Жыве Беларусь».

У Васілевостраўскі раённым судзе Санкт-Пецярбургу разгледзяць пратакол аб «прапагандзе нацызму» ў дачыненні музею сучаснага мастацтва «Эрарта». Прэтэнзіі расейскіх сілавікоў выклікала карціна з надпісам «Жыве Беларусь».
Карціна Сяргея Грыневіча «Фестываль». (Фота: lentachold / Telegram)
Карціна Сяргея Грыневіча «Фестываль». (Фота: lentachold / Telegram)
Як паведамляе «Агентство», маецца на ўвазе «Фестываль» гарадзенскага мастака Сяргея Грыневіча. Карціна з’явілася ў музеі ў 2016 годзе. Аўтар тады ж браў удзел у арганізаванай музеем выставе сучаснага беларускага мастацтва «Ты можаш быць свабодным». Як паведаміў «Агентству» адзін з сталых наведнікаў галерэі, надпіс «Жыве Беларусь» зʼявіўся пад карцінай у 2020 годзе.
У матэрыялах справы гаворыцца, што музей 6 траўня зарганізаваў «публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі ці сімволікі». Нацысцкую сімволіку ўгледзелі ў карціне «Фестываль», на якой людзі танчаць у нацыянальных строях, а на пярэднім плане стаяць тры ахоўнікі. Пад карцінаю размешчаны надпіс «Жыве Беларусь».
«Згодна з высновамі экспертаў, гэты лозунг быў сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёну пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай дывізіі) Вафэн-СС, нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем», – паведаміла кіраўніца Абʼяднаная прэс-службы судоў Санкт-Пецярбургу Дарʼя Лебедзева.
У музеі сітуацыю пакуль не каментавалі.
Сяргей Грыневіч – адзін з славутых беларускіх мастакоў, у тым ліку за межамі краіны, манументаліст. У мастак тры майстэрні: у Горадні, у сваім доме каля Горадні і ў Швейцарыі. Ягоныя карціны не раз здымаліся з выставаў за «неадпаведны» змест.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10