навіны

У Менску – моцная залева. У асобных раёнах спыніўся транспарт

Залева на вуліцы Грыбаедава ў Менску. (Фота: autoonliner / Telegram)
Залева на вуліцы Грыбаедава ў Менску. (Фота: autoonliner / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Зачынена станцыя метро «Парк Чалюскінцаў».

На Менск 18 ліпеня абрынуліся моцныя дажджы. У сталіцы падтопленыя вуліцы і двары, парушаны рух грамадскага транспарту.
Залева на вуліцы Грыбаедава ў Менску. (Фота: autoonliner / Telegram)
Залева на вуліцы Грыбаедава ў Менску. (Фота: autoonliner / Telegram)
Каля 12 гадзінаў Менскі метрапалітэн абвесціў, што праз залеву часова зачынена станцыя «Парк Чалюскінцаў».
Паводле звестак «Менсктрансу», часовы спыняўся грамадскі транспарт ў раёне праспекту Пушкіна, на асобных участках праспектаў Пераможцаў, Незалежнасці і Партызанскім.
Транспартны збой здарыўся таксама на Лагойскім тракце, на вуліцах Коласа, Арлоўская, Кальварыйская, Сурганава, Багдановіча, Карбышава, Каліноўскага, Куйбышэва, Макаёнка, Талбухіна, Русіянава і інш. Дзесьці рух неўзабаве аднавіўся, дзесьці пакуль не.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што праз моцныя ліўні ў Менску зафіксаваныя падтапленні ў некалькіх раёнах горада.
ДАІ заклікае кіроўцаў устрымацца ад паездак на асабістым транспарце ў моцны дождж.


,,

«Лівень выклікаў падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах цяжкі. На гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ ажыццяўляюць рэгулявальныя дзеянні», – заявілі ў міліцыі.


Паводле дзяржаўнага выдання «Мінская праўда», з-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10