навіны

BELPOL: у Беларусі падрыхтавалі інструкцыю па знішчэнні «экстрэмісцкай» літаратуры

Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс
Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс
podpis źródła zdjęcia

Бібліятэчныя фонды Акадэміі навук штотыдзень будуць правярацца на «экстрэмізм».

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі распачала актыўную барацьбу з «няправільнай» літаратурай, паведамляе BELPOL. Там склалі інструкцыю для службовага карыстання па выняцці і знішчэнні кніг і дакументаў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі».
Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс
Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс
«Інструкцыя аб парадку выняцця інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі, з бібліятэчных фондаў бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і падначаленых ёй арганізацыяў» была ўведзеная ў дзеянне пастановай Бюро Прэзідыуму НАН. Акадэмія навук у сваю чаргу прыняла такое рашэнне па даручэнні Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі.
Паводле інструкцыі, у бібліятэках павінны прызначыць адказнага, які штотыдзень будзе правяраць кнігі і дакументы ў фондах на «экстрэмізм».
У выпадку, калі «экстрэмісцкая» літаратура будзе знойдзеная, яе трэба будзе адправіць у Цэнтральную навуковую бібліятэку ім.Я.Коласа да моманту знішчэння.
У ЦНБ НАН будзе выдзелена асобнае памяшканне, якое будзе замыкацца, для часовага захоўвання «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як іх будуць знішчаць, пакуль не вызначыліся.
За нясвоечасовае выняцце «экстрэмісцкай літаратуры» на кіраўнікоў бібліятэк будзе накладацца персанальная адказнасць.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10