навіны

Знайшоўся зніклы ў Польшчы беларус – яго збілі і абрабавалі

Віктар і Вольга Дзмітрукі. (Фота: Вольга Дзмітрук / Facebook)
Віктар і Вольга Дзмітрукі. (Фота: Вольга Дзмітрук / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына перастаў выходзіць на сувязь 9 ліпеня.

39-гадовы беларус Віктар Дзмітрук перастаў выходзіць на сувязь 9 ліпеня. Праз 10 дзён, 19 ліпеня, ягоная жонка паведаміла, што ён знайшоўся ў Варшаве – збіты і абрабаваны.
Віктар і Вольга Дзмітрукі. (Фота: Вольга Дзмітрук / Facebook)
Віктар і Вольга Дзмітрукі. (Фота: Вольга Дзмітрук / Facebook)


,,

«Усім дзякую за дапамогу і падтрыманне. Інфармацыя хутка разляцелася, яго знайшлі, цяпер неабходна будзе знайсці выйсце, як яго адтуль забраць. Знойдзены ў Варшаве, збіты. Дзякуй Богу, што жывы», – распавяла Вольга Дзмітрук.


Паводле жанчыны, у Віктара скралі дакументы, і цяпер ён чакае, пакуль іх зробяць.
Пра знікненне мужа Вольга Дзмітрук паведаміла ў сацсетках 16 ліпеня. Яна распавяла, што мужчына ехаў аўтобусам Берасце – Тэрэспаль, апошні раз выходзіў на сувязь з мяжы 9 ліпеня. Вольга прасіла дапамагчы ў пошуках мужа, бо сама не мае візы і не можа паехаць у Польшчу.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10