навіны

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пра што дакладна лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі гаварыла з лаяльным да Пуціна і Лукашэнкі палітыкам, пакуль не паведамляецца.

Пра што дакладна лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі гаварыла з лаяльным да Пуціна і Лукашэнкі палітыкам, пакуль не паведамляецца.
Святлана Ціханоўская. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Як перадае «Зеркало» са спасылкаю на дыпламатычнага дарадцу Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, сустрэча з Віктарам Орбанам адбылася 18 ліпеня падчас Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Блэнэме ў Вялікай Брытаніі. Нагадаем, што некалькі дзён таму Орбан нечакана для шмат каго наведаў Маскву, дзе меў намер абмеркаваць з Пуціным шляхі ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. А пасля сустрэчы з ім апавёў Die Weltwoche:


,,

«Ён больш як на 100 % рацыянальны чалавек. Калі ён вядзе перамовы, калі пачынае тлумачыць пункт гледжання, выступае з прапановаю».


Паводле Кучынскага, Ціханоўская і Орбан правялі паўнавартасныя перамовы, але падрабязнасцяў дыпламатычны дарадца не раскрыў.
Надзея Вольная / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10