Многім беларускім і расейскім журналістам забаранілі асвятляць Алімпіяду
21.07.2024, 10:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: International Olympic Committee / IOC MEDIA / Flickr)
podpis źródła zdjęcia
Такім чынам улады ўжываюць «прынцып засцярогі», мэта якой – перадухіліць магчымасць доступу да камп’ютарных сетак і здзяйснення кібератакі.
Пра гэта ў інтэрв’ю «Journal du Dimanche» заявіў кіраўнік МУС краіны Жэральд Дарманэн. З ягоных словаў, такім чынам улады выкарыстоўваюць «прынцып засцярогі», мэта якой – перадухіліць магчымасць доступу да камп’ютарных сетак і здзяйснення кібератакі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: International Olympic Committee / IOC MEDIA / Flickr)
Вядома, што ў спіс «няўзгодненых» да асвятлення падзеяў Алімпіяды трапілі таксама журналісты з іншых краінаў, але якіх менавіта, кіраўнік МУС Францыі не ўдакладніў. Са словаў міністра, усяго да пачатку Алімпіяды плануецца правесці каля мільёна правяранняў удзельнікаў.
Нагадаем, Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня да 11 жніўня. Выканкам МАК рэкамендаваў дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах толькі як нейтральных атлетаў. І тое не ўсіх, а толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрыманне вайны Расеі супраць Украіны.
Кожны атлет, які прайшоў кваліфікацыйны адбор, далей трапляе на правяранне камісіі з траіх асобаў, прызначанай МАК. Але нават узгодненыя спартсмены не змогуць прыняць удзел у парадзе дэлегацыяў на цырымоніі адкрыцця Гульняў.
Ад Беларусі на Алімпіяду ў Францыю паедуць толькі 17 спартоўцаў, і ўсе яны будуць выступаць у нейтральным статусе. Яшчэ некалькі атлетаў атрымалі запрашэнні МАК, але не прынялі іх. Сярод іх – тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.