Зяленскі: «З падтрыманнем Захаду Украіна паспрабуе завяршыць гарачую стадыю вайны да канца гэтага года»
21.07.2024, 08:23
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram / скрыншот з відэа)
podpis źródła zdjęcia
Таксама Зяленскі заявіў журналістам, што дапускае магчымасць пайсці з пасады прэзідэнта.
Палітык упэўнены: каб пераканаць Расею сесці за стол перамоваў і разгледзець пытанне спынення вайны, усяму свету давядзецца ўчыніць на яе ціск. Таксама Зяленскі заявіў журналістам, што дапускае магчымасць пайсці з пасады прэзідэнта.
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram / скрыншот з відэа)
Падчас інтэрв’ю Бі-бі-сі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што вайну можна будзе завяршыць дыпламатычным урэгуляваннем за сталом перамоваў, калі краіны Захаду будуць чыніць ціск на Маскву.
,,
«Гэта не значыць, што трэба адваяваць у баях усе тэрыторыі. Я лічу, што гэтага можна дамагчыся з дапамогай сродкаў дыпламатыі», – сказаў ён, дадаўшы, што ў той жа час паслабленне Расеі на полі бою паставіць Украіну ў мацнейшую пазіцыю за сталом перамоваў.
Ад Вялікай Брытаніі, са слоў Зяленскага, Кіеў хацеў бы атрымаць дазвол на выкарыстанне пастаўленай Захадам зброі для ўдараў па тэрыторыі Расеі – без абмежаванняў у далёкасці.
,,
«Мы проста хочам біць дакладна па тым пункце, з якога яны страляюць па нас», – заявіў ён.
Таксама Зяленскі паведаміў журналістам, што дапускае магчымасць пайсці з пасады прэзідэнта: