Беларусам прапанавалі распавесці, якія нарматыўна-прававыя акты яны лічаць залішнімі
21.07.2024, 06:19
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: practikadesign.ru)
podpis źródła zdjęcia
Свае прапановы можна дасылаць да 1 кастрычніка 2024 года.
Некалькі дзён таму Лукашэнка загадаў зрабіць рэвізію законаў у краіне. А ўжо на наступны дзень Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ) прапанаваў грамадзянам і арганізацыям паведаміць, якія дакументы, на іх погляд, дублююць альбо супярэчаць адзін адному.
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: practikadesign.ru)
Нагадаем, Лукашэнка абурыўся, што некаторыя нарматыўна-прававыя акты ў Беларусі не працуюць, супярэчаць Канстытуцыі, а месцамі іх фармулёўкі настолькі складаныя, што нават незразумелыя. Пасля гэтага беларусам прапанавалі паведаміць аб актах і пастановах Урада, якія, на іх погляд, з’яўляюцца залішнімі.
Да 1 кастрычніка 2024 года ўсе свае прапановы можна дасылаць:
У Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі звяртаюць увагу на тое, што гэтыя паведамленні не будуць разглядаць у парадку, які вызначае закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў». Гэта значыць, што накіроўваць адказы па кожным паведамленні ніхто не будзе, эксперты вывучаць і нібыта абмяркуюць прапановы.