Ютуб-канал Маргарыты Ляўчук прызналі «экстрэмісцкім». Рэпрэсіі ў Беларусі 20 ліпеня
20.07.2024, 21:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
podpis źródła zdjęcia
Агляд палітычнага пераследу.
У суботу 20 ліпеня стала вядома пра папаўненне абодвух «экстрэмісцкіх» спісаў. Акрамя таго, МЗС Беларусі пракаментавала смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны, вынесены ў Менску. Падрабязней – у нашым аглядзе палітычнага пераследу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака». Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што прычыны затрымання – распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
«Экстрэмісцкіх» матэрыялаў тым часам стала больш – Мінінфарм дадаў да іх youtube-канал спявачкі Маргарыты Ляўчук, Інстаграм-старонку спартоўкі Аляксандры Герасімені і шэраг іншых акаўнтаў у сацсетках:
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі 21 чалавека. Сярод іх – былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінску Сяргей Кулеш, архітэктары Дар’я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Daniel Abbatt / pexels.com)
Міністэрства замежных справаў Беларусі пракаментавала смяротны прысуд нямецкаму грамадзяніну Рыка Крыгеру. Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз распавёў, што па гэтай справе вядуцца кансультацыі з нямецкім бокам. На праўладных рэсурсах з’явіўся фотаздымак з суду на Крыгерам.
Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў: «Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (арт. 295 КК РБ), «Наўмыснае прывядзенне ў нягоднасць транспарту і шляхоў спалучэння» (арт. 309 КК РБ), «Стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» (арт. 361-1 КК РБ), «Агентурная дзейнасць» (арт. 358-1 КК РБ), «Найміцтва» (арт. 133 КК РБ) і «Акт тэрарызму» (арт. 359 КК РБ).