навіны

Беларусы ў Польшчы просяць Анджэя Дуду адмяніць апастыль для беларускіх дыпломаў і атэстатаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: belta.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: belta.by)
podpis źródła zdjęcia

Створаная адмысловая петыцыя.

Беларусы Польшчы стварылі петыцыю да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з просьбай адмяніць абавязковае апастыляванне дакументаў аб адукацыі пра пацверджанні іх у Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: belta.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: belta.by)
Аўтары петыцыі тлумачаць, што шмат беларусаў, якія ўцяклі з радзімы ад палітычнага пераследу, не могуць зрабіць апастыль на сваіх атэстатах ці дыпломах, бо не маюць магчымасці вярнуцца ў Беларусь дзеля гэтай працэдуры – там ім пагражае затрыманне і турма. За мяжой жа паставіць апастыль цяпер нельга.


,,

«У сувязі з тым, што кіраўніцтва Беларусі выйшла са згоды аб узаемным прызнанні дыпломаў і іншых дакументаў аб адукацыі ад 28 красавіка 2005 года з Рэспублікай Польшчай, а таксама немагчымасцю для шматлікіх грамадзянаў Беларусі зрабіць апастыль без рызыкі пераследу з боку нелегітымных уладаў Рэспублікі Беларусь, мы, грамадзяне Беларусі, што ніжэй падпісаліся, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Польшча, просім Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду распаўсюдзіць дзеянне папраўкі ад 15 траўня 2024 года да закону аб дапамозе грамадзянам Украіны ў частцы спрашчэння працэдуры пацвярджэння дакументаў аб адукацыі для грамадзянаў Беларусі, а канкрэтна адмены працэдуры апастылявання», – гаворыцца ў петыцыі.


Агулам беларусы хочуць сабраць 10 тысяч подпісаў.
Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі Польшчы распрацавалі прапанову для ўнясенне змяненняў у закон «Аб сістэме адукацыі», якая дазволіць развязаць праблемы беларускіх грамадзянаў, звязаныя з пацвярджэннем адукацыі. Яны ў тым ліку датычаць легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі. Цяпер працэдура прыняцця новага закона знаходзіцца на завяршальнай стадыі, распавядала прадстаўніца Аб’яднагага пераходнага кабінету ў пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык, якая звяртала да міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыўша Вячорка з запытам аб падтрыманне беларускіх студэнтаў.


,,

«Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць у жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ», – адзначыла Аліна Коўшык.


Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай аб супрацы ў галіне адукацыі ў лютым 2023 года. Пазней стала вядома, што ў Беларусі перасталі выдаваць даведкі для паступлення ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10