МУС дадаў у «Спіс экстрэмістаў» 21 чалавека. Сярод іх – чатыры архітэктары і перакладчыца
20.07.2024, 20:08
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. (Крыніца: mlyn.by)
podpis źródła zdjęcia
Усяго ў спісе 4250 чалавек.
МУС у чарговы раз папоўніў «Пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. (Крыніца: mlyn.by)
Сярод новых «экстрэмістаў» – былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінску Сяргей Кулеш, архітэктары Дар’я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш.
Архітэктары Дар’я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія былі затрыманыя ў лютым 2024 года. Падставаю для затрымання адмыслоўцаў, імаверна, сталася фатаграфія з маршаў у 2020 годзе. Падчас пратэстаў архітэктары і праекціроўшчыкі ішлі па Менску асобнай калонай. Затрыманых асудзілі паводле арт.342 КК РБ – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».