навіны

МЗС Беларусі і Нямеччыны вядуць кансультацыі паводле справы асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера

Рыка Крыгер. (Крыніца: Мотолько. Помоги / Telegram-канал)
Рыка Крыгер. (Крыніца: Мотолько. Помоги / Telegram-канал)
podpis źródła zdjęcia

Сітуацыю пракаментавала Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў сітуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам. Дыпламат распавёў пра кантакты ў справе з нямецкім МЗС.
Рыка Крыгер. (Крыніца: Мотолько. Помоги / Telegram-канал)
Рыка Крыгер. (Крыніца: Мотолько. Помоги / Telegram-канал)


,,

«Кантакты з нямецкім бокам наконт гэтай тэмы, канешне ж, былі. Гэты злачынца – грамадзянін Нямеччыны, і нам зразумелы клопат пра яго нямецкага боку. У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны консульскі доступ да гэтай асобы», – заявіў Анатоль Глаз.


Беларусь прапанавала «канкрэтныя развязанні адносна варыянтаў развіцця сітуацыі», з улікам просьбы МЗС Нямеччыны. Што за развязанні, не ўдакладняецца.
«Кансультацыі ў дадзенай тэме вядуцца праз лініі міністэрстваў замежных справаў дзвюх краінаў», – зазначыў прэс-сакратар беларускага МЗС.
19 ліпеня сталася вядома пра смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі грамадзяніну Нямеччыны Рыка Крыгеру 24 чэрвеня.
Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў: «Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (арт. 295 КК РБ), «Наўмыснае прывядзенне ў нягоднасць транспарту і шляхоў спалучэння» (арт. 309 КК РБ), «Стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» (арт. 361-1 КК РБ), «Агентурная дзейнасць» (арт. 358-1 КК РБ), «Найміцтва» (арт. 133 КК РБ) і «Акт тэрарызму» (арт. 359 КК РБ).
У Нямеччыне ў асуджанага засталося няпоўнагадовае дзіця.
Пакуль невядома, ці быў гэты прысуд абскарджаны або апратэставаны, роўна як няма інфармацыі пра тое, ці набыў ён законную сілу.
Праваабаронцам «Вясны» вядома, што справа Рыка Крыгера звязаная з Палком Каліноўскага, у прыватнасці, яго структурным падраздзяленнем – замежным механізаваным батальёнам «Western».
Аднак у Палку Каліноўскага адказалі, што Рыка Крыгер не мае да іх дачынення.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10