навіны

Эпідэміёлагі адмаўляюць наяўнасць у менскім вадаёме бактэрыі, што выклікае халеру

Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Белсат)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Звесткі пра бактэрыю распаўсюджвалі ў чатах паліклінік, паведамляла крыніца «Белсату».

Надоечы з’явілася інфармацыя, што ў Сляпянскай воднай сістэме на тэрыторыі Партызанскага раёну Менску быў выяўлены халерны вібрыён – бактэрыя, што выклікае халеру – цяжкае інфекцыйнай захворванне. Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі зняпраўджвае гэтую навіну.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Белсат)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Белсат)
Паводле крыніцы «Белсату», папярэджанні пра халерны вібрыён у сталічным вадаёмы распаўсюджваліся ў чатах менскіх паліклінік.


,,

«Бактэрыя халеры выклікае дыярэю і ваніты, хуткае абязводжанне, тэмпературу, болі жывата, галаўны боль. Пра такія выпадкі раяць абавязкова паведамляць кіраўніцтву», – гаварылася ў абвестках.


Санітарна-эпідэміялагічная служба Менску сцвярджае, што ў цёплы час году на сталай аснове праводзіць мікрабіялагічны кантроль якасці вады з адкрытых вадаёмаў.
У выпадку папярэдніх станоўчых вынікаў арганізуюцца вызначаныя заканадаўствам Беларусі прафілактычныя захады да канчатковых вынікаў лабараторнага даследавання. Такая прафілактыка патрэбная, каб выключыць рызыкі распаўсюду кішэчных інфекцыяў.


,,

«За мінулы перыяд 2024 года па выніках канчатковага лабараторнага даследавання халерныя вібрыёны ў вадаёмах Менску не былі знойдзеныя», – рэзюмуе эпідэміялагічная служба.


За час існавання чалавецтва было зафіксавана як найменш сем эпідэміяў халеры. Цяпер жа гэтае захворванне не вызначаецца як небяспечнае, а ўспышкі яго фіксуюцца ў бедных і развіваных краінах.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10