навіны

Восем гадоў таму забілі журналіста Паўла Шарамета. У Кіеве ўсклалі кветкі да месца забойства

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Разгляд справы аб забойстве зноў прыпынены, арганізатар і замоўнік невядомыя.

Беларускі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года. На месцы забойства паставілі помнік, да якога штогод у гэты дзень нясуць кветкі. Арганізатар забойства дагэтуль невядомы.


,,

Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от hromadske (@hromadske.ua)


Павел Шарамет нарадзіўся ў Менску 28 лістапада 1971 года. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, кінуў яго на трэцім курсе і пайшоў на факультэт міжнародных эканамічных стасункаў Беларускага эканамічнага ўніверсітэту. Спачатку працаваў у банку, затым кансультантам эканамічных праграмаў на беларускім тэлебачанні. У 1994 годзе стаў вядоўцам БТ, у наступным годзе атрымаў прэмію ПЭН-цэнтру як найлепшы тэлежурналіст. У 1995 годзе сышоў з БТ, у 1996-м зрабіўся галоўным рэдактарам «Беларускай дзелавой газеты» і загадчыкам беларускага бюро Грамадскага расейскага тэлебачання (ОРТ).
Пасля расследавання пра кантрабанду на беларуска-літоўскай мяжы ў ліпені 1997 года быў арыштаваны і асуджаны на ўмоўны тэрмін, дэпартаваны ў Расею. У Маскве Шарамет працаваў карэспандэнтам і вядоўцам на тэлебачанні. Але пасля анексіі Крыму заявіў, што гэта «крывавая авантура і фатальная памылка расейскае палітыкі». Журналіст у выніку зʼехаў ва Украіну, дзе таксама працягнуў журналісцкую дзейнасць.
Пры гэтым Павел Шарамет заўсёды цікавіўся падзеямі ў Беларусі. З яго ініцыятывы паўстаў партал «Беларускі партызан» і сайт «Гістарычная праўда».
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве на Паўла Шарамета ўчынілі замах. У аўто, што належала грамадзянскай жонцы журналіста, заклалі бомбу. Ранкам, калі Павел ехаў на працу, адбыўся выбух. У выніку журналіст загінуў. Яму было 45 гадоў.
Доўгі час ва Украіне не называлі падазраваных. Толькі ў 2019 годзе затрымалі трох фігурантаў справы, якім выставілі падазрэнні ў выкананні забойства, а арганізатара так і не вызначылі. У 2020 годзе справа была перададзеная ў суд, аднак працэс фактычна быў пастаўлены на паўзу. Усім яе фігурантам змянілі меру стрымання і адпусцілі з-пад варты. Цяпер разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета прыпынены, бо двое абвінавачаных цяпер служаць у войску, як і адвакат маці ды дачкі забітага.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10