навіны

У Варшаве 16-гадовая беларуска выпала з 7-га паверху, трапіла ў рэанімацыю

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Справай займаецца паліцыя, якая папярэдне лічыць здарэнне няшчасным выпадкам.

Ноччу 19 ліпеня 16-гадовая грамадзянка Беларусі выпала з 7-га паверху дому ў раёне Варшавы Прага-Поўдзень, паведамляе «Miejski Reporter». Дзяўчына выжыла, цяпер яна ў рэанімацыі. Справай займаецца паліцыя.
Здарэнне адбылося блізу вуліц Скальскага і Бора-Камароўскага ў ноч на 19 ліпеня. Паводле словаў суседзяў, было чуваць крыкі сваркі маці з дачкою, а пасля – гук падзення цела на ходнік.
Справай займаецца паліцыя, якая папярэдне кваліфікуе здарэнне як няшчасны выпадак. За жыццё дзяўчыны змагаюцца медыкі – яна трапіла ў шпіталь у крытычным стане.
Імя пацярпелай не называюць, збораў на дапамогу ёй адшукаць не ўдалося.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10