навіны

«Белтэлерадыёкампанія» знайшла замену Маляванычу. Яна вам наўрад ці спадабаецца

Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
podpis źródła zdjęcia

Ёю стане дэпутатка і «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч.

«Белтэлерадыёкампанія» паведаміла пра тое, што знайшла новага вядучага «Калыханкі». Ёю стане былая дэпутатка і «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч.
Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
Яшчэ нядаўна яна ў інтэрв’ю дзяржканалу казала, што не ведае, чым заняцца пасля заканчэння тэрміна сваіх паўнамоцтваў.


,,

«Я пакуль не магу сказаць, дзе выкарыстоўваю свае веды і досвед, таму што пакуль вызначаюся. Але безумоўна хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу ўнесці вялікі ўклад, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася», – казала Васілевіч.


Цяпер падобна на тое, што дзяўчына вырашыла ўнесці свой вялікі ўклад у «Калыханку».
Нагадаем, Марыя Васілевіч перамагла ў конкурсе «Міс Беларусь» у траўні 2018 году. Ужо праз два месяцы яе ўпершыню заўважылі побач з Лукашэнкам: у ліпені падчас візіту ў Бялынічы Лукашэнка перад тэлекамерамі прапанаваў Васілевіч узначаліць калгас. Калгас Васілевіч так і не ўзначаліла, затое з таго часу стала рэгулярна з’яўляцца з ім на публіцы: яны разам сядзелі на хакеі і на «Славянскім базары», танчылі на навагоднім балі і г.д.
Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
Марыя Васілевіч у ролі дэпутаткі. (Фота: facebook.com/vasilevichmariya)
Пасля яна паспрабавала быць тэлевядучай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1». А потым усё ж нагадала прапанову пра калгас і вырашыла будаваць палітычную карʼеру. Зараз яна самы малады дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Ёй даручылі займацца дапрацоўкай праекта закона «Аб абыходжанні з жывёламі», які падпісалі ў гэтым годзе.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10