навіны

Рада Еўропы падоўжыла сектаральныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на 6 месяцаў

Рада Еўропы. (Фота: interfax.ru)
Рада Еўропы. (Фота: interfax.ru)
podpis źródła zdjęcia

Абмежаванні з боку Бруселю дазваляюць ЕЗ процідзеяць абыходу Расеяй санкцыяў.

Рада ЕЗ падоўжыла эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 студзеня 2025 года. Упершыню гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў 2014 годзе, пасля чаго істотна пашыраліся з лютага 2022 года. Абмежаванні з боку Бруселю дазваляюць ЕЗ процідзеяць абыходу Расеяй санкцыяў.
Рада Еўропы. (Фота: interfax.ru)
Рада Еўропы. (Фота: interfax.ru)
У Радзе Еўропы ўдакладняюць, што гаворка ідзе пра шырокае кола сектаральных абмежаванняў, якія закранаюць сферы гандлю, фінансаў, тэхналогіяў, тавараў падвойнага прызначэння, прамысловасці, транспарту і прадметаў раскошы.
Акрамя гэтага, у рамках санкцыяў уведзеная забарона на імпарт або транспартаванне марскім шляхам нафты і нафтапрадуктаў з Расеі ў Еўразвяз, ад сістэмы SWIFT былі адключаныя некалькі расейскіх банкаў, а таксама прыпыненая трансляцыя шэрагу расейскіх СМІ на тэрыторыі Еўразвязу.
Нагадаем, у ліпені 2014 года Рада Еўропы ўвяла сектаральныя санкцыі ў дачыненні Расеі «з прычыны дзеянняў Расеі, што дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне». Пасля пачатку вайны ва Украіне Еўразвяз «прыняў 14 беспрэцэдэнтных і жорсткіх пакетаў санкцыяў». Апошні з іх быў прыняты 24 чэрвеня гэтага года, пасля чаго праз некалькі дзён Рада Еўропы заклікала працягнуць працу для ўстанаўлення новага рэжыму санкцыяў «у адказ на дэстабілізацыйныя дзеянні Расеі за мяжой».
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10