«Звышхуткі рост заробкаў не бясконцы». Цэнтр BEROC спрагназаваў стагнацыю эканомікі
22.07.2024, 18:23
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Забяспечваць далейшы рост усё складаней.
Перагрэў павялічваецца, і забяспечваць далейшы рост ВУП становіцца ўсё складаней, заявіў прадстаўнік даследчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык, прэзентуючы аналіз працы эканомікі ў першым паўгоддзі. Найбольш імаверным сцэнаром ён назваў стагнацыю ў другой палове года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
У студзені – чэрвені ВУП вырас на 5 % год да года, аднак асобна ў чэрвені тэмпы росту запаволіліся (3,8 % год да года супраць 5,8 % у траўні).
«Мы можам канстатаваць павелічэнне перагрэву эканомікі, маштаб якога, паводле папярэдніх падлікаў, перавысіў 3,5% патэнцыйнага ВУПу», – сказаў эканаміст даследчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык падчас прэзентацыі экспрэс-аналізу.
Апошнія месяцы істотны ўнёсак у рост эканомікі зрабілі будаўніцтва і сельская гаспадарка.
«Выпуск сельскай гаспадаркі ў чэрвені прыбавіў амаль 18 % да чэрвеня летась. Гэта звязана з зрухам пасяўной і ўборачнай кампаніі пад уплывам умоваў надвор’я. Таксама падтрыманне сельскай гаспадарцы надаваў высокі ўнутраны і вонкавы попыт. І ў бліжэйшыя месяцы дынаміка ў гэтым сектары будзе валатыльнай праз нераўнамернасць збору ўраджаю сёлета і летась», – растлумачыў адмыслоўца.
Што датычыць будаўніцтва, то рост галіны ў другім квартале часткова быў кампенсацыйным (пасля зніжэння кварталам раней), часткова абумоўлены павелічэннем інвеставання.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Агулам беларускую эканоміку ў другім квартале штурхалі высокія спажывецкія выдаткі, рост інвестыцыяў і падвышаны попыт у Расеі.
«Паводле папярэдніх падлікаў, выдаткі хатніх гаспадарак на тавары і паслугі на 18 % перавысілі сярэдні ўзровень 2021 года», – паведаміў Харытончык, адзначыўшы, што чыннікі такой раскошы не змяніліся: пашырэнне крэдытавання на фоне нізкіх ставак і ільготных праграмаў, павышэнне заробкаў з увагі на дэфіцыт працоўных рук, высокі ўзровень спажывецкай упэўненасці і імавернае павелічэнне бюджэтных выдаткаў.
У другім квартале ўнутраны попыт заўважна перавышаў раўнаважны ўзровень, аднак, як запэўніў эксперт, маштаб перагрэву попыту яшчэ не крытычны: бывала і болей.
ВУП расце і ў Расеі, што дапамагло беларускаму экспарту і, адпаведна, агулам нашай эканоміцы. Аднак перспектывы тут туманныя:
«Ва ўмовах поўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў і высокай канкурэнцыі ў Расеі далейшы рост выпуску прамысловасці знаходзіцца пад вялікім пытаннем. Пакуль найбольш імаверным сцэнаром бачыцца ягонае запавольванне і пераход да стагнацыйнай дынамікі. Важна разумець, што нават такі сцэнар прадугледжвае неабходнасць інвестыцыяў, павышэнне прадукцыйнасці, бо іначай нават падтрыманне выпуску на дасягнутым высокім узроўні будзе спалучанае з вялікімі цяжкасцямі».
Свет у канцы тунэлю нарэшце пабачыла IT-галіна і транспарт. Што праўда, дадатковая вартасць гэтых сфераў у другім квартале вырасла нязначна, і хаця іх унёсак у ВУП невялікі, затое яны цяпер не цягнуць моцна эканоміку ўніз, як раней.
Анатоль Харытончык звярнуў увагу, што пры ўсіх цяперашніх поспехах эканомікі хутка растуць выдаткі прадпрыемстваў: сабекошт у студзені – траўні вырас амаль на 18 % год да года: «Аднак перанос гэтых выдаткаў, што павялічыліся, у спажывецкія цэны дасюль з’яўляецца скрайне стрыманым. Гадавая інфляцыя склала 5,84 % у чэрвені пасля 5,72 % у траўні».
Эканаміст падкрэсліў, што нізкую інфляцыю забяспечвае штучнае рэгуляванне, якое не дазваляе праінфляцыйным чыннікам трансфармавацца ў рост цэнаў на тавары. Пры гэтым паслугі, чый свабодны палёт дзяржава не стрымлівае, заўважна даражэюць:
,,
«Гэта сведчыць пра высокі праінфляцыйны ціск у эканоміцы ва ўмовах дэфіцыту работнікаў, моцнага росту заробкаў і перагрэтага спажывецкага попыту. У выніку ў нас цэны на нерэгулюемыя паслугі ўсё больш аддаляюцца ад цэнаў на нехарчовыя тавары, што сігналізуе пра пашырэнне інфляцыйнага навеса».
На інфляцыйную небяспеку адрэагаваў Нацбанк, але, на думку эксперта BEROC, «з запазненнем, абмежавана і не зусім паслядоўна». Ухваленыя рэгулятарам 12 ліпеня захады, што датычаць ставак крэдыту авернайт і нарматываў рэзервавання банкамі валюты, маюць прывесці да пэўнага падаражэння крэдытаў (і адначасова – росту ставак дэпазітаў). Аднак эфект будзе, калі Нацбанк павысіць значэнні разліковых велічыняў стандартнай рызыкі, чакаецца, што адпаведную пастанову прымуць на гэтым тыдні.
Рэгулятар заварушыўся пасля публікацыі статысткі пра інфляцыю ў Расеі, дзе цэны растуць ледзь не ўдвая шпарчэй, чымся ў нас. Улічваючы татальную прывязку беларускай эканомікі да суседняй краіны, існуе пагроза пераносу да нас чужой «хваробы», не кажучы ўжо пра інфляцыйны навес, створаны ўласна беларускімі ўладамі.
Беларускі металургічны завод (Крыніца: БМЗ_life / Telegram)
Што датычыць бліжэйшых прагнозаў, то Анатоль Харытончык схіляецца да сцэнару, згодна з якім тэмпы росту інвестыцыяў будуць ніжэйшымі, чымся ў другім квартале, аслабне дынаміка попыту:
,,
«Дынаміка спажывецкага попыту ў Беларусі таксама можа сцішыцца, усё-ткі ўмовы крэдытавання перастаюць быць экстрэмальна мяккімі. Прастора для звышхуткага росту заробкаў таксама не бясконцая. У выніку гэта будзе азначаць стагнацыйную дынаміку ВУП у другім паўгоддзі».
У такім выпадку рост эканомікі ў 2024 годзе будзе каля 4 %. Пры гэтым багата фактараў нявызначанасці, таму паказнік можа адхіліцца прыкладна на адзін адсотак што ў адзін, што ў іншы бок. Улады прагназуюць рост беларускага ВУП на 3,8 %, а Еўразійскі банк развіцця – на 3,4 %.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.