навіны

Беларусь заняла 5-е месца на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе

Міжнародная алімпіяда па матэматыцы 2024 году. (Фота: «Віцьбічы».)
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы 2024 году. (Фота: «Віцьбічы».)
podpis źródła zdjęcia

Завяршылася Міжнародная алімпіяда па матэматыцы. Першае месца атрымалі школьнікі са ЗША, затым ідуць Кітай, Паўднёвая Карэя і Індыя. А потым Беларусь.

Завяршылася Міжнародная алімпіяда па матэматыцы, дзе Беларусь заняла 5-е месца ў камандным першынстве. Першае месца атрымалі школьнікі са ЗША, затым ідуць Кітай, Паўднёвая Карэя і Індыя.
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы 2024 году. (Фота: «Віцьбічы».)
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы 2024 году. (Фота: «Віцьбічы».)
У мінулым годзе зборная Беларусі заняла толькі 17 месца.
Нагадаем, першую ММА правялі ў 1959 годзе ў Румыніі, з тых часоў яна праходзіць кожны год (акрамя 1980-га). Беларусь прымае ўдзел у алімпіядзе з 1993 года, у агульнай складанасці – 32 разы.
Кожную краіну прадстаўляе каманда, якая складаецца не больш як з шасці ўдзельнікаў узростам да 20 гадоў, кіраўніка і навуковага кіраўніка. Кожная каманда вырашае па шэсць задач (па тры задачы ў дзень, на працягу двух дзён запар), кожная з якіх ацэньваецца ў 7 балаў, так што магчымы максімум – 42 балы.
Паспрабаваць вырашыць задачы можна тут.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10