Маштабная рэвізія заканадаўства: няўжо цяпер стала «да законаў»?
22.07.2024, 17:02
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: pravo.by)
podpis źródła zdjęcia
Простыя законы для простых людзей.
18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суду паставіў задачу правесці маштабную рэвізію заканадаўства, бо яно вельмі складанае. Ініцыятыву тут жа падхапіла яго Адміністрацыя: ужо з 20 ліпеня грамадзяне могуць дасылаць свае прапановы наконт зменаў. Навошта спатрэбілася праводзіць рэвізію заканадаўства, мы пацікавіліся ў экспертаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: pravo.by)
На сустрэчы з суддзямі Аляксандр Лукашэнка панаракаў, што ў краіне звыш 175 тысячаў заканадаўчых актаў. Гэта, на яго думку, «катастрофа». Некаторыя з гэтых дакументаў, паводле Лукашэнкі, «цяжкачытэльныя і ўспрымальныя, перагружаныя».
Мэтай рэвізіі ён абазначыў скарачэнне «прававога масіву, ліквідацыю супярэчнасцей у прававым рэгуляванні», а таксама выяўленне падзаконных актаў, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ягоным указам.
Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс, развіваючы тэзы свайго шэфа, адзначыла, што ён «паставіў задачу здзейсніць такі тэктанічны разлом у заканадаўстве дзеля таго, каб адкрыць нішу для далейшага яго ўдасканалення». Гучыць паэтычна, але на практыцы не зусім зразумела, пра што вядзецца гаворка.
Да працы над рэвізіяй заканадаўства, на думку Чупрыс, мусяць быць прыцягнутыя не толькі «ўсе дзяржаўныя органы без выключэння», але і, як прапанаваў Лукашэнка, простыя грамадзяне – для чаго з 20 ліпеня па 1 кастрычніка арганізаваны збор прапановаў на партале Pravo.by.
Першыя ж вынікі працы мусяць быць прадстаўленыя Лукашэнку ўжо 1 сакавіка 2025 года, таму для перапрацоўкі 175 тысячаў заканадаўчых актаў часу застаецца вобмаль. Дык наогул ці магчыма гэта рэалізаваць або гэта папросту папулісцкія перадвыбарчыя заявы?
Як адзначае палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі, першае, што кідаецца ў вочы, гэта тое, што заявы пра рэвізію Лукашэнка зрабіў падчас сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суду, хаця «гэта не зусім профіль Канстытуцыйнага суда».
,,
«Проста гэтая інстытуцыя [Канстытуцыйны суд] у беларускіх палітычных умовах увогуле «правісла». Ёй няма чым займацца, таму што самастойнасці ніякай няма, незалежна трактаваць Канстытуцыю, законы гэтыя суддзі не могуць, гэтая галіна ўлады цалкам падмятая прэзідэнтурай, і таму, каб хоць было, чым заняцца гэтым суддзям, Лукашэнка сфармуляваў такую задачу», – тлумачыць палітычны аналітык.
Падобную думку выказаў юрыст Арцём Праскаловіч. Ён адзначае, што Лукашэнка ўвесь час змагаецца то з карупцыяй і бюракратыяй, то з прадпрымальнікамі і банкірамі, то з «зарэгуляванасцю» і складанымі для ўспрымання тэкстамі нарматыўных прававых актаў. І калі няма нагодаў для прыняцця сапраўды патрэбных законаў, напрыклад пра хатні гвалт, то нічога не застаецца, акрамя як «ператрэсваць» тое, што існуе.
«Вялікай колькасці дзяржслужачых, занятых у нарматворчасці, трэба неяк адпрацоўваць свой хлеб, але ж у краіне нічога не развіваецца, не ўзнікаюць новыя праваадносіны, а значыць, няма патрэбы ў новым прававым рэгуляванні. Усе гайкі ў сферах крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці закручаныя. Вось і прыдумалі сабе аб’ёмную задачу», – адзначае юрыст.
Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на вялікую колькасць заканадаўчых актаў, але, адзначае Арцём Праскаловіч, трэба задаць пытанне «з-за чаго ці, хутчэй, з-за каго» іх стала так шмат? На думку юрыста, гэта тлумачыцца жаданнем самога Лукашэнкі «быць ва ўсіх сферах, усё кантраляваць і ўсім кіраваць».
,,
«Несумненна, – кажа юрыст, – ёсць сапраўдныя падставы для той працы, якую будуць праводзіць. Але гэта звычайная, штодзённая, тэхнічная праца, а не нейкая рэвалюцыя, як яе прадстаўляюць у мэтах прапаганды».
Адметна, што ініцыятыва Лукашэнкі з’явілася на фоне нядаўніх зменаў у Канстытуцыю, якія былі праведзеныя ў жыццё шляхам рэферэндуму. І тут, на думку Арцёма Праскаловіча, можна было б выбудоўваць лагічны ланцужок: змены Канстытуцыі – змены законаў і ўказаў пад яе – змены падзаконных актаў. Але галоўныя карэкціроўкі ў сувязі з перапісваннем Канстытуцыі ўжо і так здзейсненыя, лічыць юрыст.
,,
«Сённяшняя праца – проста імітацыя працы. Вынік будзе. І прадаваць яго будуць задорага, але для беларусаў, на жаль, нічога не зменіцца ў лепшы бок ад перастаноўкі словаў у беззаконных дакументах», – кажа Арцём Праскаловіч.
На гэта ж звяртае ўвагу і Аляксандр Класкоўскі: ён падкрэслівае, што Лукашэнка ссоўвае фокус увагі на нейкія фармальныя рэчы, але, калі глядзець па сутнасці, то менавіта ён падчас падзеяў 2020 года сфармуляваў «афарызм» «часам не да законаў». І гэтая парадыгма працуе найлепей у беларускай дзяржаўнай сістэме: калі законы выкарыстоўваюцца як «дубіна», як сродак расправы над іншадумцамі і палітычнымі апанентамі. Тое, што з’яўляецца нормай і правам грамадзяніна ў дэмакратычных краінах, разглядаецца як злачынства ў беларускай сістэме. Тут ніякія рэвізіі заканадаўства, лічыць Аляксандр Класкоўскі, не дапамогуць, пакуль не будзе змененая палітычная сістэма.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: pravo.by)
«Увага да тэхнічнага боку нарматворчага працэсу не азначае жадання рэалізаваць у змесце саміх законаў агульнапрынятыя нормы ў сферы аховы правоў чалавека ці хаця б прывесці законы ды ўказы ў адпаведнасць нават з лукашэнкаўскай Канстытуцыяй. Гэта як пафарбаваць сцены будынка ці абшыць яго сайдынгам – знешнія змены ніяк не ўплываюць на тое, што ўнутры. Тут, як гаворыцца, усю сістэму мяняць трэба», – адзначае ў працяг Арцём Праскаловіч.
Вольга Чупрыс, каментуючы заявы Лукашэнкі, адзначыла, што ў выніку прававыя акты павінны стаць «больш зразумелымі, даступнымі для людзей, а, адпаведна, і больш простымі ў прымяненні». Але сапраўды, ці можна «простаю моваю» перапісаць усе законы?
У пэўнай ступені законы можна спрасціць, лічыць Аляксандр Класкоўскі, але закон ёсць закон, і юрыспрудэнцыя – даволі спецыфічная галіна, таму немагчыма напісаць законы зусім спрошчанай мовай, бо тады знікне іхная сутнасць.
«Зразумелыя для простых людзей» – гэта абсалютна субʼектыўны крытэрый, параметры якога вядомыя аднаму Лукашэнку, кажа Арцём Праскаловіч. «Магчыма, Лукашэнку ў чарговы раз патрапіўся нейкі складаны для яго выраз у падрыхтаваным на подпіс дакуменце – і пачалося вось гэта вось усё», – лічыць юрыст.
Усе заявы пра «рэвалюцыю», на думку Аляксандра Класкоўскага, гэта проста пусты пафас на роўным месцы, які пачынаецца з-за таго, што ў краіне няма рэформаў па сутнасці – і прычына тут у кансерватыўнай сістэме, якая баіцца сапраўдных навацый.
,,
«Якая можа быць рэвалюцыя? Шліфоўка заканадаўства – гэта руцінны працэс, які адбываецца ў кожнай краіне. А калі няма сапраўды рэвалюцыйных крокаў, кшталту мадэрнізацыі палітычнай або эканамічнай сістэмы, то пачынаецца пусты пафас на гэтых рэчах», – лічыць Аляксандр Класкоўскі.
Рэвізія заканадаўчых актаў, гаворыць Арцём Праскаловіч, гэта добры тэзіс перад кампаніяй 2025 года: простыя законы для простых людзей.
,,
«На жаль, простыя людзі ў Беларусі не заўважаць і не адчуюць вынікаў дадзенай працы. Ад скарачэння колькасці старонак ці слоў у законах жыццё не палепшае», – падсумоўвае юрыст.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.