навіны

Кіроўца ў пункце «Беняконі» раздаў грошы сваім пасажырам. Скончылася ўсё дрэнна

 (Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі)
(Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі)
podpis źródła zdjęcia

Максімальнае пакаранне – 5 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што затрымаў вадзіцеля «Opel Vivaro», які спрабаваў праехаць праз зялёны калідор пункта пропуску «Беняконі» з вялікай сумай грошай.
 (Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі)
(Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі)
ДМК кажа, што з ім ехалі іншыя пасажыры, кожны з якіх пры вусным апытанні заявіў, што не мае нічога для дэкларавання. Але нейкім чынам (якім менавіта – не ўдакладняецца) супрацоўнікі мытні высветлілі, што «кіроўца свае грошы падзяліў паміж пасажырамі так, каб асобныя сумы не перавышалі 10 тыс. даляраў». Усяго кіроўца падзяліў паміж пасажырамі 54 тысячы долараў.
Мытнікі ініцыявалі ўзбуджэнне крымінальнай справы па ч. 2 арт. 228 КК. Цяпер кіроўцу пагражае штраф, абмежаванне ці пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Нагадваем, пісьмова неабходна дэклараваць перамяшчэнне праз мяжу сум больш за 10 тыс. долараў у эквіваленце. Крымінальная адказнасць пагражае тым, хто вырашыў не дэклараваць сумы больш за 30 тысяч долараў.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10