навіны

На волю выйшаў старшыня АГП Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў. (Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook)
Мікалай Казлоў. (Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Ён быў у няволі з 27 ліпеня 2022 года.

Старшыня АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю, паведамляюць крыніцы «Белсату». Ён быў у няволі з 27 ліпеня 2022 года і адбыў тэрмін цалкам.
Мікалай Казлоў. (Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook)
Мікалай Казлоў. (Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook)
«СВАБОДА!!!! Вітаем Міколу Казлова! Наш дзень!!!», – піша таксама «Парламенцкі Канал», які звязаны з паплечнікам Мікалая Казлова Анатолем Лябедзькам.
Мікалай Казлоў быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года. Яго судзілі нібыта за арганізацыю і падрыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (артыкул 342 КК). Яго пакаралі 2 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пакаранне Мікалай Казлоў адбываў у папраўчай калоніі № 15 у Магілве. Яго трымалі ў Следчым ізалятары да 21 лютага 2023 года, то, згодна з нормамі крымінальна-працэсуальнага кодэксу, тэрмін адбыцця пакарання скончыўся сёння.
Вядома, што ў турэмных умовах у Мікалая Казлова значна пагоршыўся стан здароўя. У пачатку ліпеня 2023 года паплечнікі Мікалая распавялі, што палітзняволены патрапіў у шпіталь з бранхітам.
У пачатку 2024 года аб’яднанне былых сілавікоў «BelPol» паведамляла, што адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі № 15 працягвае ціск на палітычнага вязня і не збіраецца яго адпускаць пасля заканчэння тэрміну. Але гэта было да таго, як Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў.
У 2021 годзе Мікалая Казлова таксама абвінавацілі паводле 407 артыкулу КК («Раскрыццё звестак дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»): ён папросту паведаміў, што яго выклікалі на размову. Палітык адзначыў тады, што аніякіх матэрыялаў справы ён не бачыў і таму яму і няма чаго раскрываць. Але суд праігнараваў гэтыя аргументы і ў жніўні 2021 года пакараў палітыка арыштам на тры месяцы.
Любоў Лунёва, Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10