Абаронца Украіны і правоў жанчын на аборты. Што вядома пра Камалу Гэрыс, якая ўступіць у прэзідэнцкую гонку замест Байдэна
22.07.2024, 14:31
Джо Байдэн і Камала Гэрыс. (Фота: Tierney L. Cross/newscon/picture alliance)
podpis źródła zdjęcia
Падтрымлівае Украіну, крытыкуе Пуціна і сустракалася са Святланай Ціханоўскай.
Увечары 21 ліпеня Джо Байдэн заявіў, што добраахвотна выходзіць з гонкі паводле просьбаў калегаў з партыі і падтрымаў вылучэнне віцэ-прэзідэнткі Камалы Гэрыс у якасці кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў. Праз некалькі гадзінаў пасля заявы Байдэна Гэрыс падала заяўку ў Федэральную выбарчую камісію ЗША, а перадвыбарчы штаб Байдэна быў перайменаваны ў «Гэрыс у прэзідэнты». Разбіраемся, хто такая Камала Гэрыс.
Джо Байдэн і Камала Гэрыс. (Фота: Tierney L. Cross/newscon/picture alliance)
Камала Гэрыс нарадзілася 20 кастрычніка 1965-га ў горадзе Окленд штата Каліфорнія. У ёй цячэ індыйская і ямайская крыві. Маці Шамала Гопалан – ураджэнка Індыі, бацька Дональд Гэрыс – з Ямайкі. Скончыла два ўніверсітэты: у Говардскім абараніла дыплом у галіне паліталогіі і эканомікі, а ў каледжы Гасцінгса – ступень доктара права.
Ужо ў 1990 годзе Камала Гэрыс заняла пасаду намесніка пракурора ў акрузе Аламіда ў штаце Каліфорнія. Адным з яе першых карʼерных дасягненняў стала зніжэнне статыстыкі падлеткавай прастытуцыі. Гэрыс дамаглася, каб дзяўчат, занятых у прастытуцыі, разглядалі не толькі ў якасці злачынцаў, але і ахвяр сутэнёраў і разбэшчвання.
Праз некалькі гадоў Гэрыс стала членам Апеляцыйнага савету па страхаванні ад беспрацоўя і ў хуткім часе заняла пасаду акруговага пракурора Сан-Францыска. Некаторыя лічаць, што Камала нарабіла шмат памылак. У прыватнасці яна адмовілася патрабаваць смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве паліцэйскага.
Генеральны пракурор Каліфорніі і сенатары абвінавацілі яе ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Але гэта не перашкодзіла ёй у 2017-м стаць сенатарам ад гэтага ж штата. Тады пра яе пачалі казаць:
,,
«Гэтая жанчына такімі тэмпамі дабярэцца да Белага дому».
І сапраўды ў канцы 2019 года Гэрыс абвясціла пра намер балатавацца ў кандыдаткі ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі. Удзельнічала ў дэбатах з Джонам Байдэнам і нават вырывалася наперад, але пасля невыразнага выступу на летніх дэбатах і несуцяшальных вынікаў восеньскіх апытанняў, абвясціла, што выходзіць з гонкі. Амерыканскія СМІ ўпэўненыя, што тады праблемы ў Харыс паўсталі праз адсутнасць выразнай перадвыбарнай кампаніі.
У сакавіку 2020 года Харыс публічна падтрымала Джо Байдэна, а ў жніўні ён абвясціў, што менавіта Камала будзе яго правай рукой.
Камала Гэрыс стала першай у гісторыі ЗША жанчынай, абранай на пасаду віцэ-прэзідэнта. Яна таксама і першая цемнаскурая, якая атрымала магчымасць стаць «дублёрам» кіраўніка Белага дому.
Джо Байдэн і Камала Гэрыс. (Фота: Tierney L. Cross/newscon/picture alliance)
У Злучаных Штатах віцэ-прэзідэнт – гэта той, хто ў выпадку смерці або недзеяздольнасці прэзідэнта займае яго месца. Пасля ўступлення на пасаду Гэрыс даручылі працаваць над праблемамі міграцыі з Цэнтральнай Амерыкі, пасля гэтага рэспубліканцы неаднаразова абвінавачвалі яе ў праблемах з нелегальным перасячэннем мяжы. Пры гэтым Камала атрымала вялікую вядомасць як самая яркая у Белым доме абаронца правоў жанчын на аборт . Таксама яна мела ключавую ролю ў працы з моладдзю і выбаршчыкамі з ліку меншасцяў.
У мінулым Камала Гэрыс неаднаразова крытыкавала Джо Байдэна ў тым ліку за пазіцыю ў дачыненні да афраамерыканцаў. Не выключана, што Байдэну Камала тады спатрэбілася ў тым ліку, каб «пазбавіцца ад цёмных плямаў». Ён таксама разлічваў, што Гэрыс прынясе яму галасы афраамерыканцаў і жанчын. Мяркуючы па ўсім, гэты разлік апраўдаўся.
Джо Байдэн і Камала Гэрыс. (Фота: Tierney L. Cross/newscon/picture alliance)
Пра асабістае жыццё Гэрыс і яе інтарэсы вядома, што з 2014 года яна ў шлюбе з юрыстам Дугласам Эмхафам. У 2024 годзе часопіс Forbes ацаніў іх багацце ў $8 млн. Вядома, што Гэрыс – прыхаджанка баптысцкай царквы. Падчас публічных выступленняў яна называе сябе «ганарлівай амерыканкай», часта распавядае пра свой багаты культурны бэкграўнд, вельмі кранальна ставіцца да афраамерыканскай культуры і абараняе правы цемнаскурых.
Па дадзеных The New York Times, Камала любіць гатаваць, збірае рэцэпты ў адмысловую папачку, пры гэтым яе «фірмовая страва» – запечаная ў духоўцы курыца.
Яшчэ адна асаблівасць Гэрыс – любоў да кедаў Converse, якіх у яе велізарная колькасць. На перадвыбарных мітынгах Камала, дарэчы, таксама выступала ў Converse. На ралі ў Фларыдзе ў 2020 годзе яна зʼявілася ў белых кедах з надпісам і значкамі Stop Hate, I Love Kamala, Save Earth і Vote. У вопратцы Гэрыс аддае перавагу строгім касцюмам. Любімыя колеры – чорны і блакітны.
У красавіку 2022 года Камала Гэрыс была ўнесеная ў расейскі санкцыйны спіс на бестэрміновай аснове.
Пасля пачатку вайны ва Украіне Гэрыс неаднаразова выказвалася ў падтрымку Кіева. З апошняга – у чэрвені 2024 году падчас канферэнцыі ў Швейцарыі. Тады яна падкрэсліла, што гэта не дабрачыннасць, бо народ Украіны і яго будучыня знаходзяцца ў сферы стратэгічных інтарэсаў ЗША.
Сваё стаўленне да Уладзіміра Пуціна Харыс таксама выказвала:
,,
«Час не на баку Пуціна, – так Харыс заявіла падчас свайго ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2023 года. – Калі Пуцін думае, што зможа ўзяць верх, чакаючы сітуацыю, ён моцна памыляецца».
У той жа канферэнцыі ўдзельнічала і Святлана Ціханоўская.
Таксама Камала заяўляла, што ЗША будуць дапамагаць Украіне столькі, колькі гэта спатрэбіцца.
Джо Байдэн і Камала Гэрыс. (Фота: Tierney L. Cross/newscon/picture alliance)
Джо Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Гэрыс.
,,
«Я хачу цалкам падтрымаць і ўхваліць кандыдатуру Камалы на пасаду кандыдата ад нашай партыі сёлета», – напісаў Байдэна на сваёй старонцы ў сацсетках з нагоды перадачы свайго месца Харыс у прэзідэнцкай гонцы.
Гэрыс у сваю чаргу ахарактарызавала рашэнне Байдэна адысці ў бок як «самаадданы і патрыятычны акт», заявіўшы, што ён ставіць амерыканскі народ і краіну вышэй асабістых амбіцый.
Калі Гэрыс удасца абысці Дональда Трампа на выбарах у лістападзе, то яна стане першай жанчынай-прэзідэнткай ЗША, у дадатак да ўсяго яшчэ і першай чарнаскурай жанчынай-прэзідэнткай, і гэта ўсюды падкрэсліваецца. Тым не менш, яе намінацыя не зʼяўляецца чымсьці выніковым, і ёсць прапановы аб правядзенні хуткіх «міні-праймерыз» для разгляду іншых кандыдатаў перад зʼездам партыі ў Чыкага ў наступным месяцы.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (960 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.