навіны

ЕАБР заўважыў аднаўленне IT-галіны ў Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Па выніках года аналітыкі прагназуюць рост ВУП на 3,4 %. Урад Беларусі плануе 3,8 %.

Рост ВУП у Беларусі запаволіўся да 5 % у гадавым вылічэнні ў студзені – чэрвені пасля 5,2 % у студзені – траўні. Асноўнай крыніцай росту застаецца прамысловасць, аднак ЕАБР фіксуе аднаўленне IT.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Прамысловасць у першым паўгоддзі 2024 года прырасла на 7,1 % да студзеня – чэрвеня 2023 года і «па-ранейшаму выступае асноўным лакаматывам эканомікі, фармуючы каля 40 % прыросту ВУП», адзначае ЕАБР. Пры гэтым «фармуецца тэндэнцыя аднаўлення галіны інфармацыйных тэхналогіяў». Паводле звестак Белстату, па выніках студзеня – траўня сёлета сфера інфармацыі і сувязі, куды ўваходзяць і інфармацыйныя тэхналогіі, яшчэ цягнула ВУП уніз.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Спрыяе росту ВУП па выніках паўгоддзя і высокі ўзровень спажывання ў краіне. Раздробны тавараабарот павялічыўся на 11,5 % за справаздачны перыяд.
«Яшчэ адзін драйвер росту – сельская гаспадарка (+10,2 % г/г), што шмат у чым звязана з апярэджаннем тэрмінаў уборкі збожжа і нарыхтоўкі кармоў. Інвестыцыі захоўваюць высокі рост (+7, 6 % г/г) на фоне стымуляцыйных захадаў ураду», – піша ЕАБР.
Па выніках года аналітыкі прагназуюць рост ВУП на 3,4 %. Урад Беларусі плануе рост на ўзроўні 3,8 % ВУП.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10