навіны

Суд збіраецца прызнаць «экстрэмісцкай» Instagram-старонку баскетбалісткі Алены Леўчанкі

Алена Леўчанка. (Фота: yelenaleu / Instagram)
Алена Леўчанка. (Фота: yelenaleu / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Спартсменка просіць адпісацца ад яе тых, хто жыве ў Беларусі.

24 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Менска адбудзецца пасяджэнне, на якім будзе вырашацца пытанне аб прызнанні старонкі беларускай баскетбалісткі Алены Леўчанкі «экстрэмісцкай». Пра гэта напісала сама Алена ў сваім Instagram-акаўнце.
Алена Леўчанка. (Фота: yelenaleu / Instagram)
Алена Леўчанка. (Фота: yelenaleu / Instagram)


,,

«Заўтра, 24 ліпеня 2024 года, у 14:30 суд Савецкага раёна горада Менска, прыме рашэнне аб прызнанні маёй Інстаграм-старонкі «экстрэмісцкай». Я гэта ведаю не таму, што ўмею прадказваць будучыню, а таму, што ў Беларусі ўзору 2024 года «правасуддзе» менавіта такое», – напісала Алена Леўчанка.


У мэтах бяспекі былая спартсменка папрасіла ўсіх, хто знаходзіцца ў Беларусі, адпісацца ад ейнай старонкі ў «Instagram». «Для тых, хто за межамі маёй краіны, небяспекі няма», – дадае баскетбалістка.
Пры гэтым Леўчанка далучыла да свайго допісу артыкул 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выражэнне.
«Проста пакіну гэта тут», – такім подпісам суправадзіла спартсменка цытату з Асноўнага закону.
Нагадаем, што ў жніўні 2020 года Алена Леўчанка разам з іншымі беларускімі спартсменамі падпісала адкрыты ліст з патрабаванне прызнаць прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 9 жніўня, несапраўднымі. Яна была адной з ініцыятарак стварэння Свабоднага абʼяднання спартсменаў. У верасні 2020 года была затрыманая і асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якія адбыла на Акрэсціна.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10