навіны

Арыштаваны гісторык Ігар Мельнікаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён знаходзіцца за кратамі ўжо паўгода.

Гісторык Ігар Мельнікаў ужо паўгода знаходзіцца за кратамі. У чым яго абвінавачваюць – невядома.
На дадзены момант дакладна вядома, што Ігар Мельнікаў знаходзіцца ў СІЗА, але пра сутнасць абвінавачанняў і дату ягонага арышту інфармацыі няма, паведамляе «Наша Ніва». Апошняя публікацыя ў сацыяльных сетках гісторыка датуецца 21 студзеня 2024 года.
Верагодна, яго затрымалі на содні, але пасля гэтага на волю ён так і не выйшаў.
Аўтары выдання мяркуюць, што калі б Мельнікава затрымлівалі па «народным» артыкуле 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), то справу даўно перадалі б у суд. Але выглядае на тое, што сітуацыя больш сур’ёзная: паводле некаторых прыяцеляў Мельнікава, гісторыка трымаюць у СІЗА КДБ.
Апошняя праца, якую Ігар Мельнікаў рыхтаваў да друку, была кніга «Прыступіць да ліквідацыі», пра факты з гісторыі барацьбы савецкай міліцыі і чэкістаў пасля Вялікай айчыннай вайны супраць нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў. Але яна так і не выйшла.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10