У Кіеўскім нацыянальным універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы
23.07.2024, 19:37
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Фота: smapse.ru)
podpis źródła zdjęcia
«Гэта мова беларускага народа і вайскоўцаў беларускіх фармаванняў, якія змагаюцца за свабоду Украіны»
У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі будзе адноўленае вывучэнне беларускай мовы, паведамляе «Укрінформ».
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Фота: smapse.ru)
Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар ВНУ Уладзмір Бугроў.
,,
«Беларуская мова – гэта не толькі мова самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, вайскоўцаў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Бацькаўшчыны», – падкрэсліў Бугроў.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2023 года стала вядома, што Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі з 2022 году забараніў выкарыстоўваць расейскія крыніцы ў навучальным працэсе і закрыў праграмы вывучэння расейскай, беларускай моваў і фарсі. Тады Уладзімір Бугроў назваў гэта «эмацыйным крокам».