Зяленскі збіраецца працягнуць ваенны стан ва Украіне яшчэ на тры месяцы
23.07.2024, 10:47
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Тэрмін раней падоўжанага ваеннага становішча заканчваецца 11 жніўня.
У Вярхоўную Раду быў унесены законапраект наконт падаўжэння ваеннага стану і мабілізацыі яшчэ на 90 дзён. Тэрмін раней падоўжанага ваеннага стану заканчваецца 11 жніўня.
Уладзімір Зяленскі, Владимир Зеленский (Фота: Белсат)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную раду законапраекты наконт падаўжэння ваеннага стану і мабілізацыі з 12 жніўня да сярэдзіны лістапада. Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце ўкраінскага Парламенту.
Ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя ва Украіне былі ўведзеныя ва Украіне 24 лютага 2022 года і з таго часу неаднаразова падаўжаліся. Тэрмін раней падоўжанага ваеннага становішча заканчваецца 11 жніўня.
Нагадаем, рэгулярнае падаўжэнне ваеннага стану зрабіла немагчымым правядзенне ў краіне парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Афіцыйна тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага скончыўся ў ноч на 21 траўня.
У жніўні мінулага года прэзідэнт Украіны выказваўся супраць правядзення выбараў і падкрэсліў, што большасць украінцаў лічаць галасаванне ў такіх умовах «небяспечным і бессэнсоўным». Тады ж Уладзімір Зяленскі адзначыў, што гэта можа стаць перашкодай далейшаму падтрыманню для Украіны ад ЗША.
Дарэчы, заканчэнне чарговага тэрміну ваеннага стану ва Украіне прыкладна супадае са сканчэннем прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах.