У ПК № 4 у Гомлі другі тыдзень не працуе інтэрнэт-крама
23.07.2024, 12:04
Женская исправительная колония №4 в Гомеле (Фота: АВ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Сайт выдае сістэмную памылку, а хто і калі яе выправіць, нідзе не паведамляецца.
Дапамагчы з «атаваркай» зняволеным з жаночай папраўчай калоніі ў Гомлі родныя не могуць ужо некалькі тыдняў. Сайт выдае сістэмную памылку, а хто і калі яе выправіць, нідзе не паведамляецца.
Женская исправительная колония №4 в Гомеле (Фота: АВ / Белсат)
У ПК № 4 у Гомлі другі тыдзень не працуе інтэрнэт-крама для фармавання рэжымных перадачаў. Замест асартыменту сайт выдае надпіс: «Паслуга недаступная. Сервер часова не можа апрацаваць ваш запыт праз прастой у абслугоўванні або праблемы з прапускной здольнасцю». Памылка 503, выдаваная сайтам крамы, звычайна або азначае перагружаны сервер, або сведчыць, што на ім праводзяцца нейкія тэхнічныя працы. Адміністрацыя калоніі сітуацыю ніяк не каментуе.
Нагадаем, першым сэрвісам інтэрнэт-крамы абзавялася ПК № 17 у Шклове. А ўжо праз пэўны час і ў іншых папраўчых установах краіны з’явіліся аналагічныя крамы. У такой краме можна набыць і аплаціць картай пэўныя харчовыя і нехарчовыя тавары. Даставіць замову зняволенаму абяцаюць за самы кароткі тэрмін і без парушэння пакункаў. Праўда, не ўсім. Падчас замовы і аплаты тавараў для зняволенага трэба было ўлічыць шмат нюансаў, датычных вагі пасылкі і ўмоваў рэжыму зняволенага.