навіны

За апошнія 5 гадоў беларусы сталі бываць за мяжой у 2 разы радзей, а колькасць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 разу

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Колькасць занятых у сферы турызму за апошнія 5 гадоў у сярэднім скарацілася на 70 тыс. асобаў, пры гэтым кошт тураў, купленых турыстамі і экскурсантамі, толькі за апошні год вырас амаль удвая.

У Беларусі засталося ўсяго 1108 турфірмаў. Колькасць занятых у сферы турызму за апошнія 5 гадоў у сярэднім скарацілася на 70 тыс. асобаў, пры гэтым кошт тураў, купленых турыстамі і экскурсантамі, толькі за апошні год вырас амаль удвая.
Вулічнае жыццё Тбілісі, уличная жизнь в Тбилиси (Крыніца: Белсат)
Вулічнае жыццё Тбілісі, уличная жизнь в Тбилиси (Крыніца: Белсат)
За апошнія 5 гадоў колькасць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 разу. Мяркуючы са звестак, апублікаваных Белстатам, сёння ў краіне засталося 1108 турыстычных фірмаў. Толькі за мінулы год іх закрылася 95.
Колькасць занятых у сферы турызму за пяць гадоў скарацілася ажно на 70 тыс. асобаў – з 257,8 тыс. да 187,8 тыс., пры гэтым кошт тураў, купленых турыстамі і экскурсантамі, за апошні год вырас амаль удвая: з 780,3 млн да 1402 млн рублёў.
Даковідны аб’ём турыстычных плыняў у краіне так і не аднавіўся. Хоць колькасць турыстычных паездак замежнікаў у Беларусь дасягнула амаль 5,68 млн, што на 15 % больш, чым летась, гэта ўсё роўна ўдвая менш, чым у 2019-м.
Доля турыстаў, якія выязджалі ў краіны СНД, скарацілася за пяць гадоў з 32,5 да 24,8 %. Доля турыстаў з краінаў СНД вырасла за гэты ж час з 78,6 да 88,7 %.
У параўнанні з 2019 годам на адпачынак за мяжу беларусы цяпер выязджаюць удвая радзей – усё часцей падарожнічаюць па Беларусі. Толькі за мінулы год колькасць унутраных турыстычных паездак вырасла на 15,6 %, але гэта ўсё роўна толькі на 4,3 % больш, чым у 2019 годзе.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10