Увесь экіпаж загінуў.
У Жыздрынскім раёне Калужскай вобласці Расеі зазнаў аварыю баявы верталёт Мі-28.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aviation21.ru) Прычынаю здарэння назвалі тэхнічную няспраўнасць верталёта, паводле Мінабароны РФ. Увесь экіпаж загінуў.
Як адзначаецца, верталёт упаў у бязлюднай мясцовасці падчас планавага палёту, у сувязі з гэтым разбурэнняў няма.
На месцы здарэння працуе камісія Вайскова-касмічных сілаў Расеі.
Раман Шавель belsat.eu