Мінтранс пахваліўся поўным выкараненнем дзейнасці нелегальных маршрутак
24.07.2024, 16:36
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
І адзначыў, што гэта адбылося дзякуючы ўказу, які дазваляе канфіскацыю транспартных сродкаў.
У Мінтрансе заявілі, што дзейнасць нелегальных маршрутчыкаў, якія займаліся перавозкамі пасажыраў без дазволаў, практычна спыненая. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы ўказу Лукашэнкі, які дазваляе канфіскацыю транспартных сродкаў да рашэння суда.
Маршрутнае таксі ў Менску, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі, маючы на ўвазе ўказ Лукашэнкі №32 «Пра аўтамабільныя перавозкі пасажыраў».
Паводле Андрэя Гладкага, за бягучы год было канфіскавана каля 280 адзінак легкавога транспарту і каля 70 аўтобусаў, якія выконвалі незаконныя перавозкі таксі.
,,
«Фактычна на сённяшні момант ужо спынена дзейнасць нерэгулярных перавозчыкаў, якія выконвалі аўтобусамі катэгорыі два, так званымі маршруткамі», – адзначыў прадстаўнік Мінтранса.
Нагадаем, што ўлады вырашылі ўвесці больш жорсткі кантроль за перавозчыкамі пасля некалькіх сур’ёзных дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам маршрутак.
Так, паводле ДАІ, са студзеня да пачатку чэрвеня 2024 года з удзелам маршрутак адбылося 32 ДТЗ. 60 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.