Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 21 долар. Але ў IT заробкі ўпалі
24.07.2024, 13:27
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Намінальны налічаны сярэдні заробак у ліпені – 2270 рублёў. Але ў вакансіях прапануюць каля 900.
Намінальны налічаны сярэдні заробак (да вынятку падаткаў і збораў) у Беларусі склаў у чэрвені роўна 2270 рублёў, паведамляе «Белстат». За месяц ён вырас больш як на 50 рублёў, за год – амаль на 343.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
Паводле «Белстату», намінальны налічаны сярэдні заробак у ліпені – 2270 рублёў. Гэта на 50,8 рубля або 2,3 % больш, чым было ў траўні. За год сярэдні заробак вырас на 342,9 рубля, або на 17,8 % у падлічаных «Белстатам» рэальных даходах.
Паводле сярэднямесячнага курсу Нацыянальнага банку сярэдні заробак у ліпені склаў 711,55 долара, за месяц вырас на 20,99 долара, за год – на 62,41 долара.
Найвышэйшы сярэдні заробак, як звычайна, у Менску: 3020,8 рубля. Найбольш плацяць у сферы «інфармацыя і сувязь»: 4971,1 рубля.
Але заробкі ў IT праселі: у падгрупе «інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання» склалі 6762,6 рубля ў чэрвені, што на 142,1 рубля менш за травень. За год заробкі ў гэтай падгрупе выраслі на 233,5 рубля, але рэальныя заробкі, паводле падлікаў «Белстату», упалі на 0,9 % за год.
Усё гэта – не тыя заробкі, якія на рукі атрымліваюць беларусы. Па-першае, з налічанага заробку забіраюць мінімум 14 % на падаткі і зборы. Па-другое, медыянны заробак (сярэдні ў спісе) куды меншы, у траўні быў 1688,3 рубля. Па-трэцяе, у рэальных вакансіях той медыянны заробак – наогул 900 рублёў. А ў глыбінцы можна пайсці працаваць праграмістам за 650 рублёў.