навіны

У Гомельскай вобласці вязняў адпраўляюць на збор ураджаю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixabay.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixabay.com)
podpis źródła zdjęcia

Раней іх залучылі да ліквідацыі наступстваў урагану.

Начальнік УУС Гомельскай вобласці Аляксандр Шастайла на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме паведаміў, што асуджаных да «хіміі», ЛПП, а таксама тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях і не працуе, залучаць да збору ўраджаю. Раней іх адпраўлялі на ліквідацыю наступстваў урагану.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixabay.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixabay.com)
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко звярнуўся да міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова з просьбай дапамагчы шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у тым ліку, жывёлагадоўчым комплексам.
У выніку на загад Кубракова асуджаных адправяць на збор ураджаю ў Лельчыцкі, Рэчыцкі і Калінкавіцкі раёны. Яны будуць працаваць паводле 8-гадзіннага графіку. Іх абяцаюць забяспечыць жытлом, харчаваннем і «годным заробкам».
З 1 жніўня да збору ўраджаю на агратэхніцы ў Добрушскім раёне залучаць таксама службоўцаў унутраных войскаў.
З 16 ліпеня, пасля загаду Лукашэнкі, у Гомельскай вобласці на ліквідацыю наступстваў урагану скіравалі 474 асобаў, якія маюць судзімасць.
24 ліпеня ў гэтых працах узялі ўдзел 159 беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях. Яны дапамагалі камунальным службам прыбіраць галлё, лісце, іншае смецце, прыводзіць дарожную сетку ў бяспечны для руху стан.
Паводле першага намесніка начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў, начальніка ўпраўлення аператыўна-рэжымнай працы Івана Мысліцкага, станам на раніцу 25 ліпеня ў разборах завалаў, рамонтных і дапаможных працах у вобласці ўзялі ўдзел 272 асобы, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу і перабываюць у ЛПП.
19 ліпеня Аляксандр Лукашэнка зладзіў селектарную нараду, на якой абмяркоўваліся два асноўныя пытанні – уборачная кампанія і пераадоленне наступстваў стыхіі, што абрынулася на Беларусь 13–14 ліпеня. Падчас нарады ён загадаў да ліквідацыі наступстваў стыхіі залучыць зняволеных, у тым ліку паводле палітычных матываў.


,,

«Мабілізуйце насельніцтва. Я ўжо казаў міністру ўнутраных справаў (Івану Кубракову – Заўв. рэд.), ён падлучыцца, ён ведае. У нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды, на прасеку! Дапамажыце краіне. Так што калі трэба, кажы. І гараджанаў, і асабліва гэтых, дармаедаў», – заявіў самаабвешчаны кіраўнік краіны.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10