У Беларусі збіраюцца стварыць новы сэрвіс электроннага ўрада, а звесткі з яго – зрабіць даступнымі для насельніцтва
25.07.2024, 21:26
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: cottonbro studio / Pexels)
podpis źródła zdjęcia
І калі ён будзе запушчаны, нібыта з яго дапамогай можна будзе адсочваць выкананне дзяржпраграм і канкрэтных праектаў, у тым ліку расходаванне бюджэтных сродкаў на іх.
Каб кіраваць дзяржпраграмамі, у Беларусі збіраюцца стварыць новы электронны сэрвіс. Як анансавала Міністэрства сувязі і інфармацыі, дадзеныя з гэтага сэрвісу будуць даступныя насельніцтву і дазволяць атрымліваць інфармацыю аб працы дзяржавы па развіцці эканомікі і павышэння якасці жыцця ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: cottonbro studio / Pexels)
Паведамляецца, што над праграмным прадуктам працуе Цэнтр лічбавага развіцця. І калі ён будзе запушчаны, нібыта з яго дапамогай можна будзе адсочваць выкананне дзяржпраграм і канкрэтных праектаў, у тым ліку расходаванне бюджэтных сродкаў на іх.
Гаворка ідзе аб маніторынгу будаўніцтва жылля, падтрымцы прадпрымальніцтва, садзейнічанні беспрацоўным, выплатах матэрыяльнай дапамогі, функцыянаванні адукацыі і аховы здароўя, папаўненні фондаў музеяў, арганізацыі фестываляў і нават падрыхтоўцы нацыянальных і зборных каманд па розных відах спорту.
Да гэтага часу кіраванне дзяржпраграмамі вялося праз прыкладныя пакеты офісных праграм, але ў новым годзе, як абяцаюць чыноўнікі, іх заменіць спецыялізаваная інфармацыйна-аналітычная сістэма.