навіны

Трамп заявіў Зяленскаму пра неабходнасць скончыць вайну з Расеяй

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён жа абвінаваціў Байдэна ў тым, што той не змог гэтую вайну перадухіліць.

Падчас тэлефоннай размовы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп казаў пра тое, што вайну з Расеяй варта скончыць. Ён жа абвінаваціў Байдэна ў тым, што той не змог гэтую вайну перадухіліць.
Доналд Трамп. (Фота: Gage Skidmore / Wikimedia)
Доналд Трамп. (Фота: Gage Skidmore / Wikimedia)
Трамп пераказаў сутнасць сваёй размовы з Зяленскім тэлеканалу Fox News:


,,

«Мне патэлефанаваў прэзідэнт Зяленскі, мы добра пагаварылі. Я сказаў, што мы павінны завяршыць гэтую вайну. Гэта ваенная машына, вы маеце справу з ваеннай машынай. Яны перамаглі Гітлера, яны перамаглі Напалеона».


Таксама Трамп абвінаваціў дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў тым, што той нібыта не перадухіліў «канфлікт».


,,

«Байдэн не павінен быў дазволіць гэтаму адбыцца. Шанцы на гэта былі нулявыя, за чатыры гады майго знаходжання на пасадзе прэзідэнта гэтага не здарылася», – заявіў Трамп.


Экс-прэзідэнт Злучаных Штатаў неаднаразова заяўляў, што мае намер дамагчыся хуткага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. Ён у тым ліку абяцаў, што зможа скончыць вайну яшчэ да свайго ўступлення на пасаду 20 студзеня 2025 года.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10