У Беларусі з 1 жніўня павялічыцца бюджэт пражытачнага мінімуму
25.07.2024, 20:49
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Разам з павышэннем БПМ вырасце і шэраг сацыяльных дапамог.
У параўнанні з дзеючым, памер бюджэту пражытачнага мінімуму вырасце на 3,4%. Разам з павышэннем БПМ вырасце і шэраг сацыяльных дапамог.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
З 1 жніўня бюджэт пражытачнага мінімуму будзе складаць 433 рублі. Пра гэта паведамляе Мінпрацы. Да гэтага на працягу трох месяцаў памер БПМ складаў 418,73 рубля.
Для працоўных беларусаў БПМ усталявалі на ўзроўні 462,26 рубля, для пенсіянераў – 314,13 рубля. Для дзяцей да трох гадоў – 273,78 рубля, ад трох да шасці гадоў – 365,55 рубля, ад шасці да 18 гадоў – 428,23 рубля.
Разам з павышэннем БПМ вырасце і шэраг сацыяльных дапамог, якія ад яго залежаць. Гэта датычыцца дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; даплат да пенсіяў, а таксама дапамог па дагляду за людзьмі з інваліднасцю і сацыяльных пенсіяў.