навіны

Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме - ужо трэці раз

Калаж з (фота: Калаж з фота: TURAR KAZANGAPOV / Reuters / Forum; VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum)
Калаж з (фота: Калаж з фота: TURAR KAZANGAPOV / Reuters / Forum; VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Гэтым разам планавалася абмеркаваць тэматыку рэгіянальнай бяспекі, міжнародны парадак дня, пытанні развіцця двухбаковых адносін і прасоўванне саюзных праектаў.

Лукашэнка зноўку паехаў да Пуціна. Гэтым разам абодва адправіліся ў манастыр на востраве Валаам, што ў Ладажскім возеры. Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Калаж з (фота: Калаж з фота: TURAR KAZANGAPOV / Reuters / Forum; VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum)
Калаж з (фота: Калаж з фота: TURAR KAZANGAPOV / Reuters / Forum; VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum)
З апошняга сумеснага візіту на Валаам Лукашэні і Пуціна прайшоў год. Мінулым разам у гэтым жа манастыры абодва сустракаліся 24 ліпеня 2023 года. Яшчэ раней на востраве яны бывалі таксама разам і таксама ў ліпені – у 2019 годзе. Тады сустрэча і перамовы праходзілі на фоне напружанасці, якая ўзнікла паміж Менскам і Масквой з нагоды паглыблення інтэграцыі, а на развітанне Лукашэнка паабяцаў прывезці ў свой наступны візіт на Валаам пілу і сякеру, «[каб] паглядзець, як вы тут гаспадарыце».
Гэтым разам, па дадзеных прэс-службы Лукашэнкі, планавалася абмеркаваць тэматыку рэгіянальнай бяспекі, міжнародны парадак дня, пытанні развіцця двухбаковых адносін і прасоўванне саюзных праектаў.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10