Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абвесціла для дзяцей палітвязняў збор у дзіцячы садок і школу
25.07.2024, 19:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
podpis źródła zdjęcia
Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года.
Ужо не першы раз служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» адкрывае збор для дзяцей палітвязняў «Збяром дзіця ў школу». У гэтым годзе акцыя вырашылі правесці для дзяцей не толькі школьнага, але і дашкольнага ўзросту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
У службу ўваходзяць фонд салідарнасці BYSOL, які збірае грошы разам з партнёрамі: дабрачынным фондам «Краіна для жыцця», ініцыятывай дапамогі палітвязням у Беларусі Dissidentby,«Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыяй беларусаў Амерыкі».
Па дапамогу могуць звярнуцца члены сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту, школьнікі 1-11 класаў, а адзін альбо абодва бацькі знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.
На кожнае дзіця прапануецца выплата ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года. Пасля заканчэння гэтага тэрміну форма будзе зачыненая.
Ініцыятары збору нагадваюць аб мерах бяспекі і заклікаюць не рабіць ахвяраванні з тэрыторыі Беларусі.