Мінпрам адсправаздачыўся пра аднаўленне паставак на 15 рынкаў
25.07.2024, 18:05
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia
Цяпер геаграфія экспарту галіны пашырылася да 60 краінаў.
Як заявіў на калегіі ведамства намеснік Міністра прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў, сёлета прадпрыемствы ведамства здолелі вярнуцца на рынкі 15 краінаў. І цяпер геаграфія экспарту галіны пашырылася да 60 краінаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Як паведаміў Кузняцоў, адгрузкі былі адноўленыя ў Ізраілі, Нікарагуа, Малі, Іраку, Лівіі, Сірыі, Кувейце, Камбоджы ды іншых краінах.
Таксама, паводле намесніка міністра, растуць продажы на рынках Егіпту, Тунісу, Пакістану, Ізраілю, Афганістану, В’етнаму, Ірану, Нікарагуа.
Раней паведамлялася, што толькі за 5 месяцаў гэтага года прадпрыемствы Мінпраму павялічылі экспарт у краіны далёкай дугі на 34,4 %, а агульная сума экспартных паставак за паўгоддзе склала $ 3,2 млрд.