навіны

Попыт на кватэры ў Беларусі рэкордны, але гэта дрэнная інвестыцыя. Куды падзець грошы?

Раён Малінаўкі. (Крыніца: kufar.by)
Раён Малінаўкі. (Крыніца: kufar.by)
podpis źródła zdjęcia

Нечакана, але набываць долары ці шукаць фінансавыя інструменты эксперт не раіць.

Па выніках чэрвеня чакаецца, што колькасць здзелак куплі-продажу кватэр у Менску будзе рэкорднай для гэтага месяца за ўсю гісторыю назіранняў, гэта значыць як мінімум за 10 гадоў. «Белсат» даведаўся, адкуль такі попыт на жыллё ў Беларусі і чаму яго можна купляць, калі яно патрэбнае для жыцця, але гэта дрэнная інвестыцыя.
Раён Малінаўкі. (Крыніца: kufar.by)
Раён Малінаўкі. (Крыніца: kufar.by)
Па папярэдніх дадзеных, у чэрвені ў Менску было заключана 1740 здзелак куплі-продажу кватэр. Па ўдакладненых дадзеных лічба чакаецца яшчэ больш, што павінна стаць рэкордам для гэтага месяцу, паведамляе тэматычны рэсурс, які забараніў сябе называць медыям, якія беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкімі». Таксама ў Берасці ў студзені – сакавіку попыт на жыллё стаў адным з самых высокіх за апошнія 20 гадоў у гэтыя месяцы.
Высокая актыўнасць пакупнікоў на рынку нерухомасці перш за ўсё звязаная з тым, што падраслі рэальныя заробкі, кажа «Белсату» кіраўнік праекту «Кошт Урада» Уладзімір Кавалкін.
«Праз тое, што гэтыя заробкі няма куды дзяваць, яны выліваюцца на рынак нерухомасці. Звычайна, калі такое адбываецца ў рынкавай эканоміцы, грошы ідуць на фондавы рынак, напрыклад, на пакупку акцыяў. То бок людзі ўкладаюць у нешта такое, каб зберагчы свае грошы і каб іх стала больш.


,,

У Беларусі эканоміка не рынкавая, а постсацыялістычная. Калі з’яўляюцца грошы, у людзей вельмі просты выбар – або аднесці ў банк, альбо аднесці на рынак нерухомасці», – адзначае эксперт.


Праз турбулентнасць, якая выкліканая вайной ва Украіне і санкцыямі, людзі не вельмі давяраюць банкам, таму часцей выбіраюць менавіта нерухомасць. Але ў выпадку Беларусі гэта не вельмі добрая стратэгія, калі мэта інвеставаць грошы, а не набыць жыллё для ўласных патрэбаў.
«Калі ў рэгіёне ёсць нейкае прадпрыемства, яно развіваецца, калі там патрэбныя новыя працаўнікі, то нерухомасць будзе даражэць і яе арэнда таксама. То бок укладаць выгадна. Калі рэгіён дэпрэсіўны, то будзе назірацца адваротнае становішча. Напрыклад, у ЗША ёсць горад Дэтройт – вельмі вялікі, цікавы, але ён напаўзакінуты, таму што там былі буйныя аўтавытворчыя прадпрыемствы, якія зачыніліся і попыт на нерухомасць упаў. І калі нехта пакупаў там кватэру за мільён, то добра, калі прадасць за 200 тысяч.
Тое самае будзе адбывацца ў Беларусі. У тыя гарады і рэгіёны, дзе адбываецца рост прамысловай вытворчасці, паедуць працаваць людзі і падымуць цэны на арэнду і нерухомасць. І наадварот», – працягвае Уладзімір Кавалкін.
Улічваючы дэмаграфічную сітуацыю, набываць жыллё і чакаць, што яно будзе каштаваць болей праз дзесяцігоддзі не варта, лічыць суразмоўца.
«Праз 40 год насельніцтва Беларусі скароціцца амаль да 5 мільёнаў. Людзей будзе значна меней, чым цяпер, то бок будзе шмат пустых кватэр і яны будуць таннець. Так, гэта не будзе наўпроставая страта, але, калі параўноўваць, куды яшчэ можна ўкладаць гэтыя грошы, то гэта не самая добрая ідэя для інвестыцый», – кажа ён.
Нават, калі жывеш у такой краіне, як Беларусь, застаецца яшчэ два сродкі, куды можна інвеставаць – гэта ўласнае здароўе і адукацыя, упэўнены кіраўнік «Кошту Урада»:


,,

«Здароўе – гэта заўсёды патрэбная рэч. І чым здаравейшы чалавек, тым больш грошаў ён заробіць. Гэта добрая інвестыцыя, каб далей мець магчымасць працаваць, мець светлы мозг, рукі і ногі, якія працуюць.


Другі цікавы рэсурс – гэта адукацыя. Лепей за ўсё праходзіць перападрыхтоўку, калі мы кажам пра Беларусь. Варта звярнуць увагу на прафесіі, якія маюць попыт не толькі ў Беларусі, але і на міравым рынку. Гэта можа быць ІТ ці прафесіі, якія звязаныя з мастацтвам – дызайн, архітэктура. То бок, калі ты можаш знайсці пакупніка дзесьці за межамі Беларусі і дзякуючы добрай адукацыі і прафесіі зарабіць добрыя грошы, то гэта таксама добрая крыніца, куды можна інвеставаць».
Калі грошай сапраўды шмат, то можна падумаць і пра нерухомасць, але не ў Беларусі, а за мяжой – у Літве, Латвіі, Польшчы. Калі грошай больш, то можна разглядзець Германію, Францыю, ЗША і іншыя краіны.
А калі ўсё ж трэба жыллё ў Беларусі, то які падабраць момант? Цяпер праз падвышаны попыт растуць і кошты.
«Мы пакуль не ведаем, калі чакаць спаду попыту, таму што асноўныя фактары, якія цяпер працуюць, палітычныя, а не эканамічныя. Гэта немагчыма прагназаваць. Напрыклад, прачнуўся Пуцін ці Лукашэнка не з той нагі і пачалі новую вайну ці скончылі вайну супраць Украіны. І гэта ўсё змяніла.
Але тое, што будзе працягвацца доўга – гэта санкцыі. Гэта азначае, што прамысловасць і тэхналогіі ў Беларусі будуць стагніраваць. Гэта азначае, што заробкі не будуць паспяваць расці за развітым светам», – падводзіць рысу Уладзімір Кавалкін.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10