Беларусы сталі купляць менш гарэлкі – цяпер больш аддаюць перавагу каньяку
25.07.2024, 16:58
Піва (Фота: Freepik)
podpis źródła zdjęcia
Затое каньяку купілі на 7% болей.
Белстат выдаў новую статыстыку па продажах у краіне алкаголю. Высветлілася, што за першыя шэсць месяцаў бягучага года ў літровым эквіваленце беларусы купілі на 3% меней гарэлкі, чым за аналагічны перыяд мінулага года, затое каньяку купілі на 7% болей.
Піва (Фота: Freepik)
Паводле звестак Белстату, за студзень – чэрвень 2024 году ў Беларусі прадалі 3789,8 тыс. дэкалітраў гарэлкі. І гэта амаль на 3% меней, чым за студзень – чэрвень мінулага году. Упалі таксама продажы вінаградных і пладовых вінаў (на 5% і 5,3% адпаведна).
Затое вельмі сур’ёзна выраслі продажы каньяку і брэндзі – больш чым на 7%. Але больш за ўсё ў плюсе па продажах апынуліся слаба алкагольныя напоі – іх беларусы сталі купляць больш на 10,6%.