навіны

Назіральная рада марафону «Нам не ўсё адно!» не знайшла парушэнняў пры размеркаванні сабраных сродкаў фондам «21 траўня»

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Аказалася, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду «21 траўня», апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай.

Прэтэнзіі апанентаў дэмакратычных сілаў, якія сцвярджаюць, што значная частка сродкаў марафону «Нам не ўсё адно», размеркаваннем якіх займаўся фонд «21 траўня», была накіраваная на «адміністрацыйныя выдаткі», не атрымалі свайго пацверджання. Аказалася, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду «21 траўня», апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай, праз якую частка балансу фонду была адлюстравана няправільна.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Назіральная рада Марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно!» не знайшоў парушэнняў пры размеркаванні сабраных сродкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Онлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі «Нам не ўсё адно» прайшоў 29-30 ліпеня мінулага году. Акцыю зладзілі больш за 20 незалежных медыяў, у тым ліку «Белсат». Гасцямі супольнага эфіру сталі беларускія палітыкі і актывісты, спартоўцы, музыкі і творцы.
Асноўныя кірункі дапамогі, на якія пайшлі сабраныя грошы – перадачы ў месцы зняволення, медычная дапамога (лекі, аперацыі), аплата адвакатаў, дапамога сем’ям палітвязняў.
Акумуляваннем і размеркаваннем грошай займаўся фонд «21 траўня». Праз некаторы час апаненты дэмакратычных сілаў Беларусі пачалі сцвярджаць, што значная частка сродкаў марафону была накіраваная на «адміністрацыйныя выдаткі». У выніку была прызначаная праверка, адказнымі за якую былі чальцы назіральнай рады марафону – галоўны рэдактар reform.news Фёдар Паўлючэнка і дырэктарка выдання «Люстэрка» Аляксандра Пушкіна.
Каментуючы вынікі праверкі, намесніца прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы, дырэктарка фонду « 21 траўня» Ксенія Малюкова падкрэсліла, што сумы, адпраўленыя па выніках марафону, «прайшлі праверку і дайшлі да атрымальнікаў», усе выплаты зацверджаныя назіральным саветам:


,,

«Запэўніваем вас, што грошы людзей, якія падтрымалі марафон, не пайшлі на агульныя выдаткі фонду. 99,9% сабраных сродкаў было перададзена арганізацыям і фондам і накіравана на дапамогу палітвязням. Банкаўская камісія склала 0,1%. Ніякія адміністрацыйныя выдаткі не былі пакрытыя сродкамі марафону».


Таксама Малюкова патлумачыла, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду «21 траўня», апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай, праз якую частка балансу фонду была адлюстраваная няправільна. Паводле яе слоў, справаздача ўжо адкліканая бухгалтарскай фірмай і будзе выпраўленая і апублікаваная ў карэктнай форме.
Надзея Вольная belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10