Медыі: украінскія дроны падбілі ТУ-22М3 на аэрадроме ў Мурманскай вобласці
27.07.2024, 13:48
Расейскі самалёт Ту-22М3. (Крыніца: threadreaderapp.com)
podpis źródła zdjęcia
Аэрадром месціцца за 1800 км ад мяжы з Украінай.
Украінскія медыі паведамляюць, што ГУР (Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны) здзейсніла паспяховую аперацыю ў Мурманскай вобласці: дроны падбілі расейскі стратэгічны бамбавік-ракета-носьбіт ТУ-22М3.
Расейскі самалёт Ту-22М3. (Крыніца: threadreaderapp.com)
Выданне NV са спасылкай на крыніцы ў ГУР паведамляе, што ўкраінскія дроны паразілі расейскі далёкабойны стратэгічны бамбавік ТУ-22М3 на аэрадроме «Аленья», што ў Мурманскай вобласці РФ – за 1800 км ад мяжы з Украінай.
Атаку на аэрадром украінцы ўчынілі ў ноч на 27 ліпеня. Паводле «РБК-Украіна», у самалёта ТУ-22М3 папярэдне зафіксавана пашкоджанне. Наколькі сурʼёзныя – невядома.
Паводле «УНІАН», у ноч на 27 ліпеня і раніцай гэтага дня былі таксама атакаваныя вайсковыя аэрадромы ў Энгельсе Саратаўскай вобласці і «Дзягілева» ў Разанскай вобласці Расеі.
«РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах паведамляе, што ў Разані дроны пацэлілі ў НПЗ.