навіны

34 гады таму прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Да 1996 года 27 ліпеня ў Беларусі адзначалі Дзень незалежнасці.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.
Дэкларацыя абвяшчала поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі «як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі». У дакуменце заяўлялася, што беларускі народ – гэта адзіная крыніца ўлады, а тэрыторыя Беларусі – непадзельная.
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус асноўнага закону – Беларусь юрыдычна замацавала статус незалежнай дзяржавы.
Да 1996 года 27 ліпеня ў Беларусі адзначалі Дзень незалежнасці. Аднак Аляксандр Лукашэнка перанёс урачыстасці на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад гітлераўцаў, цалкам змяніўшы сэнс свята.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10