навіны

Не толькі «БелОМА» і «Пеленг»: у «Беларусбанку» праводзяць масавыя праверкі

Галоўны офіс «Беларусбанку» ў Менску. (Фота: Вікіпедыя)
Галоўны офіс «Беларусбанку» ў Менску. (Фота: Вікіпедыя)
podpis źródła zdjęcia

Паводле спісаў з КДБ усіх праганяюць праз паліграф.

Улады ўзяліся чыніць чысткі на беларускіх прадпрыемствах: услед за навінамі пра прэсінг на «Пеленгу» і «БелОМА» з’явіліся звесткі, што нешта такое адбываецца ў «Беларусбанку». Працаўнікоў ганяюць на паліграф, выкарыстоўваючы спісы з КДБ.
Галоўны офіс «Беларусбанку» ў Менску. (Фота: Вікіпедыя)
Галоўны офіс «Беларусбанку» ў Менску. (Фота: Вікіпедыя)
Пра тое, што адбываецца ў галаўным офісе «Беларусбанку», «Белсату» стала вядома са словаў уласнай крыніцы. Яна сцвярджае, што ў банк прыйшлі спісы з КДБ, у якіх пазначаныя асобы, якія ў 2020 годзе пакідалі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, уваходзілі ў ініцыятыўныя групы або прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у пратэсных акцыях.
У дадатак да ўсяго падчас размоваў выкарыстоўваюцца звесткі білінгавых сістэмаў, атрыманыя ад сотавых аператараў, паводле якіх відаць, чые тэлефоны былі актыўныя ў месцах правядзення мітынгаў у 2020 годзе.


,,

«Спачатку ўсе гэтаму не верылі, думалі, гэта ўсё чуткі. Раней гэта было «дзесьці там», але вось нарэшце дайшлі да «Беларусбанку». Карацей, выклікаюць, пытаюцца, якімі нумарамі тэлефонаў карыстаецеся, і пасля на паліграф», – адзначае крыніца.


Пытанні, якія задаюць падчас размоваў, палітычныя: пра ўдзел у мітынгах, галасаванне за альтэрнатыўных кандыдатаў, падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ, удзел у дваравых чатах і г. д. Тым, хто ўжо прайшоў паліграф, выдаюць спецыяльны дакумент.
Размовы праводзяцца з усімі працаўнікамі галоўнага офісу пры працягненні кантракту, а ў ім, адзначае крыніца, працуюць каля 1200 асобаў.
Правяраюць на паліграфе, паводле сведчанняў крыніцы «Белсату», і ў менскім Цэнтры банкаўскіх паслуг.
Усе апытанні праводзяць супрацоўнікі ўнутраных дэпартаментаў бяспекі, гэта, як правіла, былыя міліцыянты. У той жа час правярае на паліграфе спецыяльна наняты індывідуальны прадпрымальнік.
Нагадаем: 25 ліпеня стала вядома, што на беларускіх прадпрыемствах «БелОМА» і «Пеленг» накладзеныя міжнародныя санкцыі за датычнасць да вайны ва Украіне, праводзяцца масавыя чысткі. Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іхныя тэлефоны, а таксама выклікаюць на размовы. Часта гэта заканчваецца соднямі і звальненнямі з працы.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10